22 лістапада у выставачнай прасторы Музея Марка Шагала ў Віцебску адкрылась выстава прафесара Даугаўпілскага ўніверсітэта, доктара педагагічных навук, Старшыні Аб'яднання педагогаў мастакоў г. Даўгаўпілса Аляксандры Шляхавай.

Мастачка нарадзілася ў горадзе Дагдзе Краслаўскага раёна. Скончыўшы Дагдскую сярэднюю школу з'ехала ў Беларусь, дзе працягнула навучанне ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце. У 1994 годзе пачала працаваць у Даугаўпілскім універсітэце. З 1996 па 2006 гады Шляхава ўзначальвала кафедру мастацтваў, а з 2006 па 2010 год была дэканам факультэта музыкі і мастацтваў. Яна ўдзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый, з'яўляецца аўтарам больш 90 навуковых публікацый. Яна член рэдакцыйнага савета і нашага часопіса «Искусство и культура». У мастацкіх выставах удзельнічае з 1975 года. Яе акварэльныя творы экспанаваліся ў Латвіі і за мяжой: у Віцебску і Полацку (Беларусь), у Мілане (Італія), у Дзюсельдорфе (Германія) і інш.

afisha annotation

У творчасці Аляксандры Шляхавай сёння цэнтральнае месца займае акварэль – тэхніка, мабыць, найболей арганічна адпавядаючая яе вобразна-паэтычнаму мысленню і тэмпераменту. Адмысловыя ўзаемаадносіны абстрактнага і канкрэтнага ў жывапісе А. Шляхавай выяўляюцца ў балансаванні на мяжы паміж абстракцыяй і фігуратыўнасцю, у звароце да абстрактнага кода, як сродку выяўлення сутнасці таго, што адлюстроўваецца. У працах А. Шляхавай здзіўляе не проста шчырасць і свабода самавыяўлення, але адмысловае адчуванне духоўнасці выяў, аўтарская семіётыка абстракцыі, якія з'яўляецца своеасаблівай квінтэсенцыяй поглядаў, філасофскіх разважанняў і ўнутранага свету мастачкі.

buklet1 buklet2

Галоўны акцэнт у акварэлях А. Шляхавай – звычайна зроблены на падкрэслена аўтарскай па-лірычнаму экспрэсіўнай манеры жывапісу, на выразным гучанні колеру, на яго асацыятыўнасці і пластычных мадуляцыях. У паэтыцы колеру, з аднаго боку, можна адзначыць рысы інтуітыўнай, з іншага – сімвалічнай і лірычнай абстракцыі. Пры гэтым мастачка ў сваіх творах імкнецца захаваць усе асноўныя якасці акварэлі – свежасць, святланоснасць, празрыстасць жывапіснага слоя, натуральнасць пераходаў аднаго колеру ў іншы. Уласцівая творам А. Шляхавай стыхія колеру, гэта заўсёды вынік эксперыменту і яе мастацкай інтуіцыі.

Аб'ектны свет у кампазіцыях Аляксандры Шляхавай досыць мінімалістычны. Абстрагуючыся ад прадметнасці, мастачка выбірае той, ці іншы выяўленчы матыў, толькі для таго, каб праз прызму пэўных пластычных асацыяцый, каляровых інтанацый адлюстраваць уласныя эмоцыі, пачуцці, настрой. Адмысловая роля ў працах А. Шляхавай належыць рытму, мадуляцыі якога першапачаткова канцэптуальныя, адлюстроўваюць характар «вібрацый душы» мастачкі.

1 2

У кантэксце гісторыі развіцця Віцебскай мастацкай школы Аляксандра Шляхава з'яўляецца не толькі адной з таленавітых выпускніц мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута далёкіх 1970-х, але і ініцыятарам актыўнага творчага дыялогу беларускіх і латвійскіх мастакоў і педагогаў. Менавіта яна – гэты дзіўна тонкі і вельмі душэўны чалавек, у сярэдзіне 1990-х, «працягнула руку сяброўства і падтрымкі» з Латвіі, тады ўжо еўрапейскай краіны, сваім педагогам і калегам у Віцебску. Так пачалося шматгадовае супрацоўніцтва выкладчыкаў і мастакоў Латвіі і Беларусі, у далейшым адзначанае арганізацыяй канферэнцый, творчых майстар-класаў, абменам мастацкімі выставамі, правядзеннем сумесных пленэраў.

IMG 20181126 143242

IMG 20181126 143311 IMG 20181126 143329

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"