Да 60-годдзя з дня нараджэння Сяргея Кухто (1959-1999) ў віцебскім мастацкім музеі адкрылася персанальная выстава яго твораў. У экспазіцыю ўвайшлі кампазіцыі са збору сям’і мастака, некалькіх прыватных калекцый а таксама творы, якія з’яўляюцца ўласнасцю віцебскага мастацкага музея.

Жыццё і творчы лёс Сяргея Кухто змяшчаюцца ў некалькіх радках біяграфіі: нарадзіўся 22.4.1959 года ў Віцебску, у 1978 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава, дзе вучыўся ў М.Ф. Пракапенкі, К.Ф. Шастоўскага, А.А. Малішэўскага. Нягледзячы на тое, што з сярэдзіны 1990-х гадоў шмат творча працаваў, ў выставах удзельнічаў не часта. А 1.11.1999 Сяргея Кухто ўжо не стала...

afisha3

DSC 4077 DSC 4129a

Сяргей Кухто быў яскравым прадстаўніком набраўшага сілу напрыканцы ХХ стагоддзя ў сусветным, у тым ліку і беларускім мастацтве, пастмадэрнізму з яго  спецыфічнай з’явай нэаміфалагізмам і асаблівай цікавасцю да стылістыкі гіперрэалізму.

Цэнтральным вобразам у творчасці мастака з’яўляецца кентаўр. Архетып кентаўра, які складаўся на працягу многіх стагоддзяў, мастак нібы то прымяраў на сябе, адчуваў блізасць і падабенства з гэтым персанажам. Здаецца ў асобе кентаўра Сяргея Кухто асабліва прыцягвала дзіўнае спалучэнне звярынай натуры, магутнай сілы і накіроўваючай яе волі... Мастак «перасяліў» свайго кентаўра з гор і лясных гушчароў грэчаскай Фесаліі, на віцебскую зямлю. Адзінота кентаўра відавочная і, разам з тым, нярэдка побач з ім вобраз яго спадарожніцы.

Пераважная большасць жывапісных кампазіцый створана С. Кухто ў перыяд 1992-1999 гг. У кожнай працы мастак адштурхоўваўся ад натуры, шукаў патрэбны прататып. Зноў і зноў вяртаўся да сваіх палотнаў – нешта змяняў, папраўляў, дапісваў. Але многія палотны, на думку самога мастака, так і засталіся няскончанымі... Адметная рыса кампазіцый Сяргея Кухто – асаблівая ўвага да дэталяў, касцюмаў персанажаў, карпатлівая праца над асобнымі элементамі карціны. Здаецца ў творах няма нічога выпадковага – ўсё сур’ёзна прадумана і адточана з высокапрафесійнай адказнасцю.

DSC 4179

DSC 4214 DSC 4201a
DSC 4201a DSC 4132

DSC 4101

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,

дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва,

куратар выставы

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"