Пачатак новага выставачнага сезону 2019 года ў Мастацкай галерэі Полацка адкрыўся выставай тэкстылю і мініяцюры прафесара латвійскай Акадэміі майстэрстваў Іевы Круменя «Губляючы гравітацыю» (куратар – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва ВГУ М. Цыбульскі). На адкрыцці выставы прысутнічаў консул Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя, якім было сказана шмат цёплых слоў і пажаданняў у адрас Мастацкай галерэі і палачан.

0 annotation

1 2
3 6

Іева Круменя адна з найбольш адметных прадстаўніц тэкстыльнага мастацтва сучаснай Латвіі. Уражвае не толькі шырокі творчы дыяпазон яе творчасці – ад манументальных габеленаў, да тэкстыльнай мініяцюры і аб’ектаў – але і надзвычай высокая творчая актыўнасць Іевы Круменя. Яе апантанасць творчасцю і закаханасць ў тэкстыльнае мастацтва, як форму сучаснага мыслення і творчай самарэалізацыі ўражваюць. Яна не проста ўсведаляе тэкстыль у поўнай меры актуальнай формай сучаснага мастацтва, але эксперыментальнай накіраванасцю ўсёй сваёй творчасці паццвярджае гэта. Іева, без перабольшвання, ва ўсіх сэнсах жыве ў ПРАСТОРЫ МАСТАЦТВА і менавіта ў адпаведнасці з ёй вызначае свае жыццёвыя прыярытэты. Глыбіня вобразнасці і філасафічнасць у яе творах удала спалучаюцца з дасканалай пластычнай распрацаванасцю формы ў цэлым і асобных яе элементаў. Тэматычны дыяпазон ў тэкстыльных кампазіцыях Іевы Круменя надзвычай разнастайны. Хоць пры гэтым немагчыма не заўважыць яе асаблівай прыхільнасці да этнічных архетыпаў, а таксама тэм і вобразаў усходняга мастацтва.

Персанальныя выставы Іевы Круменя праходзілі ў Латвіі (Рыга (2001, 2003, 2006, 2009, 2012,2016), Валміера (2013) Ліепая (2006), Лівані (2017), Цэсіс(2017/18), Літве (Талін (2013), Каўнас (2010, 2013), Панявеж ( 2007), Беларусі ( Віцебск (2018).

7 8

9b

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,

куратар выставы

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"