У пачатку красавіка ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у будынку ратушы, адкрылася 16–е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва. Гэты праект у лістападзе мінулага года экспанаваўся у Рызе, у выставачнай прасторы бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта. Адным з арганізатараў і натхніцелем дадзенага выставачнага трыенале на працягу некалькіх год з’яўляецца прэзідэнт Клуба медальернага мастацтва Латвіі Яніс Струпуліс. Пры падтрымцы Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску і кіраўніцтва ВДУ імя П.М.Машэрава дадзеная выстава наведала Віцебск.

1

3 2

Трыенале медаля прадстаўляе работы латвійскіх медальераў за апошнія тры гады. У гэтай выставе прымаюць удзел 24 аўтары з 76 работамі. Перад гледачамі паўстае арыгінальная і незвычайная ў многіх сэнсах выстава. Па-першае, гэта праект, задуманы для Латвіі, які на працягу ўсяго часу яго правядзення (а гэта амаль паўстагоддзя!) ніколі не пакідаў межаў гэтай краіны. Па-другое, перад віцебскім гледачом разгорнута ці не першая за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў спецыяльная выстава медаля, дзе можна адначасова бачыць творы больш двух дзесяткаў замежных аўтараў, якія звяртаюцца да такога асаблівага віда скульптуры малых формаў. Палова ўдзельнікаў дадзенай выставы –– сябры Міжнароднай федэрацыі медальернага мастацтва (FIDEM), якая была створана ў Парыжы ў 1937 годзе дырэктарамі сямі найбуйнейшых манетных двароў Еўропы. Сёння гэта арганізацыя аб'ядноўвае банкіраў, скульптараў, музейшчыкаў, мецэнатаў, прыхільнікаў медальернага мастацтва з 44 краін свету.

IMG 20181030 104205 IMG 20190216 161054
IMG 20190216 161214 IMG 20190216 161447

Традыцыя медальерных трыенале ў Латвіі пачалася ў 1973 годзе. Натхняльнікам і арганізатарам першай рэспубліканскай выставы медаля была скульптар і медальер Валянціна Зэіле, якая дала гэтаму віду пластычнага мастацтва новае дыханне. З’яўляючыся ўжо больш за паўстагоддзя парыжанкай, Валянціна рэгулярна дасылае свае творы для Трыенале медаля.

Сёння здаецца, што медальернае мастацтва ўяўляе сабой вольную, нічым не абмежаваную творчасць, аб'яднаную толькі памерамі выконваемага арт-аб'екта. Ды і творчасцю ў гэтай, некалі вельмі прафесійна вузкай, галіне цяпер займаюцца не разьбяры і гравёры, а любыя мастакі, дызайнеры, творцы, якія здольныя стварыць прадмет дробнай пластыкі.

Усё, што адзначана вышэй, характэрна і для твораў сучасных медальераў Латвіі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі ў Віцебску. Але ці не найбольш значнае, на што хацелася б звярнуць увагу, гэта ярка выяўленая аўтарская індывідуальнасць латвійскіх аўтараў і разнастайнасць творчых пошукаў і мастацкіх прыёмаў, якія яны выкарыстоўваюць.

0 afisha1

Яніс Струпуліс, прэзідэнт Клуба медальернага мастацтва Латвіі

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,

дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага

дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"