22 лістапада ў межах “Дзён мастацтва Латвіі ў Віцебска” у Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава “Daugavzeme / Зямля Даўгавы” латвійскай мастачкі па тэкстылю Рыты Лягчылінай-Брока.
Выставачны праект рэалізаваны яго куратарам, дацэнтам кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М.Машэрава М.Л.Цыбульскім і Латвійскай акадэміяй мастацтваў пры падтрымцы Консульства Латвійскай рэспубліцы ў Віцебску.
Рыта Лягчыліна-Брока нарадзілася ў Рызе (Латвія). Вучылася на аддзяленні скульптуры ў Рыжскай дызайн-школе мастацтваў. Атрымала ступень бакалаўра на кафедры дызайну асяроддзя, ступень магістра – на кафедры тэкстыльнага мастацтва ў Акадэміі мастацтваў Латвіі. З 2015 года выкладчык ў музычнай і мастацкай школе ў г. Ікшкіле. Сябра Асацыяцыі латышскага мастацтва тэкстылю (2016). З 2016 года ўдзельніца выстаў сярод якіх Міжнароднае трыенале тэкстылю (Рыга, 2018), персанальныя і группавыя выставы ў Латвіі, Літве і Грэцыі. Сёння мастачка з’яўляецца дактарантам Латвійскай акадэміі мастацтваў.