12 лютага ў Аршанскай гарадской галерэі імя В. Грамыкі адбылося адкрыццё выставы жывапісных твораў Освальда Звейсалніекса (Латвія, Рэзэкнэ) пад назвай «Terra vitae». У адкрыцці выставы прынялі ўдзел кіраўнік Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску Сінтія Паура, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, прадстаўнікі Рэзэкненскай гарадской думы, агенцтва самакіравання «Рэзэкненскі цэнтр культуры і турызму» і Латгальскага культурна-гістарычнага музея.

Освальд Звейсалніекс з'яўляецца кавалерам ордэна Трох Зорак, ганаровым грамадзянінам Рэзэкнэ, прафесарам Латвійскай акадэміі мастацтваў, дырэктарам Рэзэкненскай сярэдняй школы мастацтваў і дызайну. Мастак сапраўдны класік латвійскага мастацтва. Зусім нядаўна Освальд Звейсалніекс атрымаў прыз года «Бонюкс 2018» за ўклад у развіццё латгальскай культуры.

У экспазіцыі ў асноўным прадстаўлены пейзажы. І гэта не выпадкова: адным з прыярытэтаў для О. Звейсалніекса з'яўляецца праца на пленэры. Большасць жывапісных твораў прадстаўляе краявіды дарагой мастаку Латгаліі.

Освальд Звейсалніекс удзельнік выстаў з 1971 года. За гэты час ён правёў больш 20 персанальных выстаў, рэгулярна прымаў удзел у міжнародных пленэрах і групавых выставах у Латвіі і за мяжой. У 2014 годзе персанальная выстава мастака прайшла ў Беларусі, у Віцебскім мастацкім музеі. А ў студзені гэтага года выстава О. Звейсалніекса прайшла ў Полацку.

00

004 05
005 007
008 08а
08р 011

009a

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,
кардынатар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"