Мастацка-графічны факультэт далучыўся да марафона беларускай паэзіі «110 год мова гучыць у ВДУ» у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. 21 лютага ў холе першага паверха студэнты факультэта прачыталі вершы беларускіх аўтараў і народных паэтаў.
Студэнты факультэта таксама прынялi ўдзел у аднаіменным анлайн-праекце з вiдэа для сацыяльнай сеткі Instagram.
Прадстаўнікі прыгожай паловы студэнцкага савета мастацка-графічнага факультэта падрыхтавалі крэатыўнае віншаванне для студэнтаў і выкладчыкаў з Днём абаронцы Айчыны. Кожны жадаючы мог атрымаць вiншаванне да свята ў новым незвычайным фармаце