21 лютага студэнты філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава сустрэліся з загадчыкам Народнага комплекснага музея Заронаўскага краю Людмілай Нікіцінай. Яна разам са сваімі юнымі памочнікамі пазнаёміла ўсіх прысутных з кожным куточкам Заронаўскага музея.

Па яе словах, структура гэтай установы складаецца з 8 экспазіцыйных залаў: этнаграфічнай і гістарычнай, залы настальгіі або вяртання ў СССР, калекцыйнай і міфалагічнай. У кожнай з іх знаходзіцца шмат незвычайных экспанатаў, такіх як рубінка, жучок, мухалоўка, рэтра-лялька, каска пажарнага, франтавая запальнічка, рукавіца Фёдара Махнова і шмат іншых. Дзякуючы такой колькасці цікавых рэчаў, студэнты і выкладчыкі ВДУ змаглі пайграць на незвычайных музычных інструментах, прымерыць розныя галаўныя ўборы і даведацца шмат чаго новага.

Напрыканцы сустрэчы быў паказаны фільм «Наша Заронава», у якім адлюстраваны асноўныя гістарычныя звесткі пра гэта мястэчка і перыяд станаўлення Заронаўскага музея. Таксама літаратуразнаўчаму музею нашага ўніверсітэта Людміла Канстанцінаўна падарыла кнігу «Мой любы край, маё Заронава».

 

Анастасія Альхімовіч, студэнтка філалагічнага факультэта

IMG 2799 IMG 2806
IMG 2817 IMG 2819
IMG 2825 IMG 2828
IMG 2838 IMG 2841
IMG 2846 IMG 2857

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"