1 ліпеня адразу ў некалькіх залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адбылося адкрыццё мастацкага праекта «ТэкСтыльная вегетацыя», які быў арганізаваны кафедрай выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага саюза мастакоў. Аўтар прадстаўленых у экспазіцыі твораў – вядомая беларуская мастачка і педагог, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз мастакоў» (з 2019) Таццяна Макляцова. Дадзены праект прадстаўляе найноўшыя формы тэкстыльнай і аб’ектнай творчасці, увасобленыя ў кампазіцыях розных гадоў.

Назва праекта «ТэкСтыльная вегетацыя» – гэта не проста мудрагелістая аўтарская метанімія, ці гульня з біялагічным па сваёй сутнасці тэрмінам. ВЕГЕТАЦЫЮ ў кантэксце эксперыментаў з тэкстылем Таццяна Макляцова ўспрымае як яркую фазу творчага цыклу, як перыяд найбольшай актыўнасці і, разам з тым, як няспынны працэс росту і развіцця. Гэта менавіта тыя жарсць і апантанасць творчасцю, што рухаюць мастачкай і спадзвігаюць яе да пошуку сучасных мастацкіх форм.

Ёсць і яшчэ адзін ракурс канцэпцыі праекта «ТэкСтыльная вегетацыя». Як вядома, уток і аснова складаюць фундамент традыцыйных форм тэкстылю. Гэта тыя базавыя велічыні з якіх, нібы то з зерня, прарастае ўся шматгранная тэкстыльная творчасць. У гэтым сэнсе ВЕГЕТАЦЫЯ паўстае як працэс развіцця відавых, стылістычных, кампазіцыйных, пластычных асаблівасцяў тэкстыльных форм, як раздвіжэнне межаў мастацтва тэкстылю, пашырэнне дыяпазону яго тэхнік і тэхналогій. У дадзеным кантэксце вегетацыя для тэкстылю гучыць метафарычна: як сапраўдны перыяд абуджэння і ажыўлення, разрастання кроны і ўмацавання каранёў, цвіцення і росту.

У раслінным свеце вегетацыйны перыяд завяршаецца пладанашэннем, з’яўленнем спелага насення. У мастацтве ж выдатным аналагам гэтаму становіцца нараджэнне неардынарных творчых канцэпцый, стварэнне арыгінальных аўтарскіх кампазіцый, якіх, дарэчы, вельмі многа ў дадзеным праекце Таццяны Макляцовай.

Творам Т. Макляцовай уласцівы эмацыянальная выразнасць, складаная структура вобразнасці, асаблівая ўвага рытмічна-пластычным характарыстыкам, фактуры мастацкай паверхні, вольная гульня з тэхнікамі і тэхналогіямі, выкарыстанне нетрадыцыйных для ткацтва матэрыялаў (будаўнічая сетка, паліэтылен, газетная папера і інш.). Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск, Беларусь), Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), дырэкцыі выстаў Мастацкага фонду Беларусі (Мінск), Віцебскім мастацкім музеі, прыватных калекцыях Беларусі, Украины, Расіі, Польшчы, Германіі.

1

2

3

4

5

6

Міхась Цыбульскі,
кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"