Традыцыйная акцыя «Праз дыялог моў – да душы, да сэрца», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Яна праходзіла ўжо ў дзявяты раз, але ўпершыню ахвотным прапанавалі пісаць не дыктоўку, а сачыненне.

Студэнты ўсіх спецыяльнасцей і курсаў, выкладчыкі і супрацоўнікі ФГіМК маглі выказаць свае думкі на беларускай ці рускай мовах (на выбар) на тэму «Па праву памяці жывой» («По праву памяти живой»). Дарэчы, назва сачынення – гэта радкі, узятыя з паэмы Аляксандра Твардоўскага «По праву памяти».

Пісалі сачыненне амаль усе студэнты факультэта, а таксама выкладчыкі ў некалькіх вучэбных аўдыторыях. У дапамогу ўдзельнікам акцыі, каб накіраваць іх думкі ў пэўным накірунку, у фае шостага паверху былі размешчаны цытаты вядомых пісьменнікаў і паэтаў.

Дэкан ФГіМК Сяргей Нікалаенка нагадаў моладзі, што 2022 год аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. На факультэце са студзеня праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі. Яшчэ адна важная тэма першых месяцаў гэтага году – Рэферэндум па ўнясенні змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

«На наш погляд, у абноўленай Канстытуцыі будуць новыя важныя артыкулы, прысвечаныя, у тым ліку, духоўна-маральнай грамадзянскай пазіцыі і захаванню гістарычнай памяці. Таму нам вельмі хочацца, каб наша моладзь і ўсе жадаючыя паразважалі, што для іх значыць Беларусь, яе мінулае і сучаснае, як, на іх думку, павінна захоўвацца памяць пра вайну», – адзначыў Сяргей Уладзіміравіч.

Тэматыка сачынення шырокая, таму сучасная моладзь лёгка знойдзе, што напісаць, якія прыклады прывесці і як абгрунтаваць свае думкі. Тым больш, што ўдзельнікаў не абмяжоўвалі ні ў аб’ёме, ні ў форме. Можна было пісаць як тэкст-разважанне, так і тэкст-апісанне ці тэкст-апавяданне. А хто не паспеў закончыць сваё сачыненне ў гэты дзень, то мог дапісаць яго дома і прынесці на наступны.

Больш фотаздымкаў шукайце ў групе «Медиацентр ВГУ» Вконтакте

1

2

3

4

5

6

7

8

9

Аляксандра Амеліна, студэнтка 3 курса ФГіМК
Фота медыяцэнтра ВДУ

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"