У Віцебскай вобласці завяршыўся абласны агляд-конкурс клубаў «Ветэран» і ветэранскіх творчых калектываў «Не старэюць душой ветэраны». Традыцыйна ў ім прыняў удзел вакальна-інструментальны ансамбль «Ліра» ветэранаў педагагічнай працы прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ВДУ. Творчы калектыў быў заснаваны ў 2006 годзе. У склад увайшлі былыя выкладчыкі нашага ўніверсітэта, ветэраны педагагічнай працы, многія з якіх не толькі спяваюць і граюць на музычных інструментах, але і самі пішуць музыку, складаюць вершы.
Арганізатарамі конкурсу «Не старэюць душой ветэраны» выступілі Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, Віцебскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў, Віцебская абласная арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Былі вызначаны пераможцы ў некалькіх намінацыях. Сярод уладальнікаў дыпломаў за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Г.Ф. Баркевіча – прадстаўнікі ВДУ.
Вакальна-інструментальны ансамбль «Ліра» ветэранаў педагагічнай працы прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ВДУ – дыплом дыпламанта І ступені у намінацыі «Вакальны ансамбль».
Салісты ансамбля Уладзімір Аляксандравіч Голубеў (кіраўнік вучэбнай абсерваторыі кафедры інжэнернай фізікі) і Марыя Сяргееўна Яўсеева – дыпломы дыпламантаў ІІ ступені ў намінацыі «Сольныя спевы».