10 чэрвеня ў сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі ў чатырох залах Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыка адкрылася вялікая выстава славутага беларускага мастака, былога выкладчыка мастацка-графічнага факультэта ВДУ Аляксандра Карпана (1953 – 2016), падрыхтаваная кафедрай выяўленчага мастацтва з твораў, што захоўваюцца ў сям’і мастака.

Упершыню на рэтраспектыўнай выставе, экспазіцыя якой складаецца з больш чым 80 малюнкаў і акварэляў, творчасць гэтага выдатнага акварэліста прадстаўлена так грунтоўна. Дадзеная экспазіцыя – нібыта дзіўны калейдаскоп застыўшых у часе цудоўных, шчаслівых і непаўторных імгненняў натхнення выдатнага майстра акварэлі. Увасобленыя ў чаруючых сваёй вытанчанасцю і прафесіяналізмам работах гэтыя імгненні дазваляюць дакрануцца да сапраўды ўнікальнай з’явы ў гісторыі віцебскай акварэльнай школы. Аляксандр Карпан – яе гонар, адзін з самых таленавітых беларускіх акварэлістаў канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў. І творы гэтага мастака таму выдатнае пацвярджэнне.

Аляксандр Карпан нарадзіўся 6 лістапада 1953 года ў г. Стараканстанцінаў (Украіна). У 1979 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава, дзе вучыўся ў выдатных майстроў графікі і акварэлі – І.М. Сталярова і А.І. Мемуса.

З 1979 па 2014 гг. Аляксандр Карпан выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Ён быў адным з самых паважаных педагогаў па мастацтву, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. За гады сваёй працы на кафедры выяўленчага мастацтва Аляксандр Карпан падрыхтаваў вялікую колькасць вучняў, многія з якіх сталі яркімі творчымі індывідуальнасцямі і сёння вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Як мастак Аляксандр Карпан сфармаваўся ў пачатку 1980-х гадоў, абраўшы ў якасці асноўных творчых арыенціраў прынцыпы рэалістычнага, фігуратыўнага жывапісу і пачуццё гармоніі. Аднолькава таленавіта Аляксандр Карпан працаваў у розных жанрах, хоць і аддаваў перавагу нацюрморту, пейзажу і партрэту. Творы мастака адрозніваюць падкрэсленая глыбіня вобразнасці, высокае майстэрства выканання і, канешне ж, непаўторная індывідуальная стылістыка.

Пачынаючы з 1979 года, Аляксандр Карпан з'яўляўся актыўным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных выстаў, міжнародных і рэспубліканскіх пленэраў, прысвечаных І. Хруцкаму, С. Заранку, Я. Драздовічу, І. Сікоры, В. Быкаву і Р. Барадуліну. За апошнія два дзесяцігоддзі А. Карпан атрымаў прызнанне і найвышэйшыя адзнакі прафесіяналаў і гледачоў на буйных міжнародных акварэльных біенале ў Каўнасе (Літва), Шэньжэне (КНР), Санкт-Пецярбургу і Петразаводску (Расія), Віцебску і Полацку (Беларусь). Мастак неаднаразова праводзіў майстар-класы ў Віцебску, Мінску, у Арт-цэнтры імя Марка Ротка ў г. Даўгаўпілсе (Латвія), у анлайн-прасторы.

Творы Аляксандра Карпана захоўваюцца ў зборах Полацкага гісторыка- архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, аддзела культуры г. Нінбурга (Германія), аддзела культуры г. Вецлара (Германія), Саюза мастакоў г. Брэмена (Германія), Таварыства беларуска-нямецкага сяброўства г. Куксхафэна (Германія), Арт-цэнтра імя Марка Ротка (Латвія), а таксама ў прыватных калекцыях у Аўстрыі, Англіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, ЗША, Ізраілі, Італіі, Ірландыі, Канадзе, Кітаі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,
куратар выставы

1

3 6
8 9
11 12
13 14

15

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"