З 19 па 23 верасня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М. Машэрава праходзіў Тыдзень роднай мовы, які вызначаўся рознымі тэматычнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі беларускай мове і культуры.

19 верасня кафедра мовазнаўства правяла акцыю “Размаўляй са мной па-беларуску”, марафон “Мова родная – мова модная”, выставу віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, чэлендж “Маё любімае слова па-беларуску”.

Чэлендж “Маё любімае слова па-беларуску” праводзіўся ў сацыяльнай сетцы Instagram з мэтай папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі, выхавання павагі да традыцый народа, яго гісторыі і культуры, патрыятызму, ашчаднага стаўлення да слова.

Студэнтам і выкладчыкам было прапанавана стварыць інтэрактыўнае воблака са сваіх любімых беларускіх слоў. Чэлендж падтрымалі студэнты розных спецыяльнасцей. З самых папулярных слоў было створана агульнае ўніверсітэцкае воблака.

Сярод слоў, якія былі найчасцей названы ўдзельнікамі чэленджу, былі наступныя: Радзіма, каханне, мова, сонейка, Беларусь, вясёлка, калыханка, кветка, мара, знічка, бусел, свята і інш.

1 2

20 верасня на факультэце прайшоў гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Стала традыцыяй вывучаць мову ў цеснай сувязі з культурай і побытам народа, якому яна належыць. Безумоўна, нацыянальная кухня займае важнае месца ў матэрыяльнай культуры беларусаў і налічвае сотні разнастайных страў і рэцэптаў.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі студэнты 1, 2, 3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” і выкладчыкі кафедры мовазнаўства. Усе госці фэсту маглі пакаштаваць стравы беларускай кухні – дранікі, верашчаку з грыбамі, бульбу ў панчошках, аладкі, пірагі, квас, кісель і іншыя традыцыйныя стравы.

На мерапрыемстве панавала цёплая, таварыская атмасфера, характэрная для традыцыйный беларускай бяседы. Вельмі дарэчы прагучаў верш Ніны Аксёнчык у выкананні дацэнта кафедры мовазнаўства Алены Сяргееўны Дзядовай:

Недарэмна вёска наша цэніцца: Шчырасцю – гасцінны беларус.

На парозе толькі госць павернецца – Ільняны разгортваем абрус.

Верашчака, смажанкі, бульбянікі…Пахне полем дзедаўская печ.

Ешце, госці, залатыя дранікі – упадзе гадоў дзясятак з плеч.

3 4
 

Таксама 20 верасня прайшла сустрэча студэнтаў ВДУ імя П.М. Машэрава і гімназістаў горада Віцебска з дацэнтам кафедры літаратуры, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольгай Русілка.

Акрамя таго, 20 верасня ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная” для студэнтаў першага курса спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый прайшла агітацыйная сустрэча “У адзінстве – наша сіла!”.

Першы сакратар грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ВДУ імя П.М. Машэрава Барынава Анастасія і галоўны спецыяліст грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ВДУ імя П.М. Машэрава Кашталёва Вольга расказалі студэнтам пра асноўныя напрамкі работы арганізацыі. Сакратар грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М. Машэрава Навумаў Уладзіслаў правёў для першакурснікаў інтэлектуальны квіз. Студэнты без цяжкасцей адказалі на пытанні гульні; усе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а найлепшыя былі ўзнагароджаны дыпломамі.

5

21 верасня прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка пад назвай “Родная мова – тое, што нас яднае”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні і настаўнікі – прадстаўнікі 14-ці школ, студэнты 31-й групы ФГіМК разам са сваімі выкладчыкамі.

А.С. Дзядова і К.С. Півавар цікава расказвалі прысутным пра родную мову як этнічны сімвал народа і адзначылі важнасць захавання беларускай мовы ў сучасным свеце.

Пасля ўсе ахвотныя маглі выказацца наконт таго, што асабіста для іх азначае паняцце “родная мова”. Вучні разам са сваімі настаўнікамі адшуквалі ў сваёй памяці самыя мілагучныя і пяшчотныя беларускія словы і дзяліліся імі з прысутнымі.

А вось будучыя настаўнікі-філолагі правялі для гасцей цікавы інтэрактыў. Студэнтамі былі падрыхтаваны заданні, звязаныя з веданнем безэквівалентных слоў, а таксама цікавых фразеалагізмаў, прыказак і прымавак.

6 7

21 верасня кафедрай літаратуры быў праведзены конкурс творчых пiсьмовых работ За што я люблю родную зямлю. Вось некаторыя найбольш яскравыя цытаты з конкурсных прац:

Галай Карына: “На Беларусі жывуць выдатныя людзі, яны добрыя, гасцінныя, памяркоўныя, мужныя, працавітыя, вясёлыя і разумныя. Жыццё Беларусі – каляровая мазаіка, складзеная з жыццёвага шляху кожнага з нас. І лёс Радзімы ў нашых руках, а яе будучыня – гэта мы, моладзь! Я б вельмі жадала адчуваць радасць адзінства з Бацькаўшчынаю назаўсёды! Родныя Бешанковічы!.. Хто не быў тут у залаты час восені, хто не дыхаў марозным паветрам зімовага ранку, хто не бачыў зялёнага полымя веснавых садоў, хто не чуў званоў царквы, той, мусіць, не зможа зразумець маё захапленне гэтым куточкам”.

Трафімаў Мікалай: “Прырода, Радзіма, народ – словы аднаго кораня. Зямля і чалавек – непадзельныя… Мая Радзіма багатая лясамі і паўнаводнымі рэкамі, чыстымі азёрамі і люстранымі крыніцамі. Я шчаслівы, што нарадзіўся і жыву на Беларусі!

8

22 верасня дацэнт кафедры мовазнаўства К.С. Півавар удзельнічала ў адкрытым мерапрыемстве ў Суйкаўскай школе Віцебскага раёна. Падчас мерапрыемства запрошаныя навучэнцы і педагогі школы пазнаёміліся з кнігай “Традыцыйная культура і побыт беларусаў” серыі “Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара” (аўт. К.С. Півавар, Г.А. Арцямёнак), з цікавасцю праслухалі выступленне Кацярыны Сяргееўны пра ролю мовы ў жыцці грамадства, актыўна адказвалі на пытанні. На сустрэчы прысутнічала таксама загадчык Народнага музея Зароўнаўскага краю Л.К. Нікіціна, якая прадэманстравала прадметы беларускага побыту, апісаныя ў кнізе. Безумоўна, мерапрыемства было цікавым і запамінальным для ўсіх прысутных.

9

10 11

Тыдзень выдаўся насычаным, цікавым і каларытным. Кожны меў магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню роднай мовы, і тым самым пашырыць свае веды пра беларускую мову, культуру, традыцыі, адчуць багацце роднага слова.

Больш інфармацыі і фотаздымкаў у Тэлеграм-канале факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый https://t.me/vsu_fhlc

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"