Франц Сіўко ˗ адзін з самых цікавых і арыгінальных сучасных празаікаў, спадчыннік класічных традыцый Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў, эсэ, замалёвак ”Апошняе падарожжа ў краіну ліваў”(1997), ”Асіметрыя”(2005), ”Выспы”(2011), ”Плебейскія гульні”(2015) і інш. Займальнасць сюжэту, неардынарнасць прыёмаў мастацкага ўвасаблення аўтарскай задумы , глыбіня пранікнення ва ўнутраны свет герояў – адметныя рысы пісьма празаіка, што робяць яго творы цікавымі для чытачоў самых розных узростаў.