Здалося, час спыніўся, калі пачала гаварыць Вольга Іванаўна. Аповед пра творчы шлях спалучаўся з успамінамі пра дзяцінства, маці, малую Радзіму, дэманстрацыяй прэзентацый, фотаздымкаў. Прагучала і песня ў выкананні ўніверсітэцкай студыі эстраднай песні “Шанс”на словы В.І.Русілкі.
Слухачы з захапленнем слухалі шчырыя і пранізлівыя вершы, гумарыстычную прозу, метадычныя парады Вольгі Іванаўны як выкладчыка і аўтара падручнікаў па беларускай літаратуры.
Напрыканцы сустрэчы пажадалі Вользе Іванаўне поспехаў у працы, нязменнага творчага натхнення.
Трэба адзначыць, Вольга Іванаўна, нягледзячы на занятасць, заўседы знаходзіць час на сустрэчы са слухачамі Інстытута. У чэрвені гэтага года мы таксама мелі магчымасць пачуць пранікненыя паэтычныя радкі на роднай мове ў час сустрэчы з В.І.Русілкай.
Дзякуй Вам, Вольга Іванаўна, ад прыхільнікаў Вашай творчасці, якіх,безумоўна, прыбавілася пасля асабістага знаемства з Вамі!