11 студзеня у Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава былога выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва, сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Філіпава. Гэта ўжо другая яго персанальная выстава жывапісных твораў, прысвечаная Віцебску, пад назвай “Мелодыі Віцебску 2”. У параўнанні з першай экспазіцыяй, прадстаўленай віцебскаму гледачу у 2016 годзе, на ёй экспануецца шэраг зусім нядаўна напісаных гэтым выдатным мастаком віцебскіх краявідаў.
Аляксандр Філіпаў нарадзіўся ў Віцебску ў 1932 г., першыя ўрокі выяўленчай граммоты прайшлі пад кіраўніцтвам маці, якая скончыла Беларускі дзяржаўны мастацкі тэхнікум ў Віцебску, і выкладала ў гэтай навучальнай установе ў 1930-х гг. малюнак.
У 1957-1961 гг. А.Філіпаў вучыўся ў Віцебскай мастацка-графічнай педагагічнай вучэльні, а затым – у 1963-1968 гг. працягваў навучанне на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава.
З 1981 г. па 1998 г. мастак працаваў старэйшым выкладчыкам на кафедры выяўленчага мастацтва вышэй указанай установы, выкладаў малюнак і жывапіс.
На выставе прадстаўлены, галоўным чынам, гарадскія архітэктурныя краявіды. Творчасць Аляксандра Філіпава адрознівае імкненне да паэтызацыі і гісторыка-творчай рэканструкцыі вобраза даваеннага Віцебска, выразны, сакавіты жывапіс.
Дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва,
кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы М.Л. Цыбульскі.
Фота Г.Каржанеўскага