12 студзеня ў Мастацкай галерэі г.Полацка адбылося адкрыццё выставы Дыяны Янушонэ пад назвай «Невядомыя людзі». Выстава арганізавана пры садзейнічанні Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, Латвійскай Акадэміі мастацтваў і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. У яе адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнік Консульства латвійскай рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і куратар дадзенай выставы – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Вду імя П.М.Машэрава мастацтвазнаўца Міхаіл Цыбульскі.
Персанальная выстава Дзіяны Янушонэ “Невядомыя людзі” даволі паўнамаштабна прадстаўляе гледачу асноўныя тэмы, формы і накірункі творчай дзейнасці маладой латвійскай мастачкі. Цэнтральнае месца ў яе творчасці займаюць актуальныя для нашага часу і сучаснага грамадства праблемы і тэмы, сацыяльныя падзеі, якія, разам з тым, вельмі моцна афарбаваны эмацыянальна. Праблемы постіндустрыяльнага грамадства, дэмаграфіі, эміграцыі, пашыраючагася тэррарызму, нестабільнасці, якая пануе ў свеце, неабароненасці чалавека, шматлікіх рызыкаў і небяспекі, з якімі мы сутыкаемся штодзень, як і пошукі ўласнай ідэнтычнасці, спадзвігаюць мастачку на стварэнне адметных мастацкіх вобразаў і неардынарныя творчыя эксперыменты. Большасць вобразаў у яе тэкстыльных кампазіцыях пабудавана на асацыяцыях.