Календарь событий

 

У экспазіцыйнай прасторы Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна адбылася творчая вечарына вядомай пісьменніцы, старшыні Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, рэдактара газеты “Мы і час” Стасі Наркевіч (Настассі Лазебнай). У межах імпрэзы адбылося адкрыццё яе першай персанальнай выставы батыку “Вянок  жыцця са слоў і фарбаў”. 

IMG 1787

IMG 1688 IMG 1728
IMG 1774 IMG 1791

На адкрыцці мастацкай выставы выступілі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў Святлана Баранкоўская і дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Міхась Цыбульскі (куратар выставы). Дацэнт кафедры інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій ВДУ імя П.М. Машэрава Сяргей Прахожы ў гонар гераіні выканаў некалькі кампазіцый на саксафоне. Яркай падзеяй стала і сама вечарына, на якой прысутнічалі мастакі, літаратары, акцёры Беларускага тэатра «Лялька», выкладчыкі, выпускнікі і сённяшнія студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава, былыя калегі з «КІМа», дзе Н.П. Лазебная працавала галоўным рэдактарам газеты, і тэлезавода, на якім яна была карэспандэнтам. Сярод гасцей вечарыны – вядомы віцебскі празаік Франц Сіўко, паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч, паэткі Наталля Салаўёва, Людміла Сіманёнак і Галіна Сінякова, пісьменніца Вольга Маслюкова і інш. Агляд творчасці Стасі Наркевіч прадставіла кандыдат філалагічных навук Таццяна Дубоўская, а музычны нумар падрыхтаваў фальклорны калектыў «Вясёлка» (кіраўнік Юліяна Сусед-Вілічынская).

У гэты вечар Стася Наркевіч прэзентавала сваю новую кнігу для дзетак «Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце» разам з мастачкай Аленай Сянько, якая працавала над малюнкамі для выдання. Напрыканцы літаратурнай часткі Настасся Лазебная прапанавала ўсім прысутным задаваць пытанні, а аўтарам лепшых, на яе погляд, уручыла памятныя падарункі – батыкі і падушкі.

IMG 1798

IMG 1923 IMG 2032

Стася Наркевіч (Настасся Лазебная) нарадзілася на Маладзечаншчыне ў вёсцы Куляшы. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці. Яе настаўнікамі былі выбітныя беларускія мастакі: Ядзвіга Радзвілоўская, Канстанцін Харашэвіч, Юрый Герасіменка і інш. Падчас вучобы ў студыі ўдзельнічала ў калектыўных выставах, на якіх прадстаўляла кампазіцыі, выкананыя ў тэхніцы акварэлі, гліны, шамота і інш. Апрача таго, актыўна займалася і літаратурнай дзейнасцю, уваходзіла ў склад літаратурнага аб’яднання “Купалінка”, якое дзейнічала пры маладзечанскай газеце “Святло камунізму”. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе “Спадарожнік” г. Маладзечна, у гандлі, будаўнічым трэсце (1971 – 1976 гг.). Пазней паступіла на журфак БДУ імя У.І. Леніна, у 1985 годзе атрымала дыплом журналіста. А калі з сям’ёй у 1981 годзе пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Віцебск, пэндзаль замяніла на асадку. Журналістыка амаль цалкам захапіла яе, але не адбіла ахвоту і жаданне маляваць. Не раз, працуючы рэдактарам газет “Кімавец”, “Планета адкрыццяў”, “Анастасія” і прысутнічаючы на розных нарадах ды сходах, Настасся Пятроўна малявала карыкатуры на ўдзельнікаў гэтых мерапрыемстваў або стварала графічныя кампазіцыі. Сёння яна ўзначальвае газету “Мы і час” ВДУ імя П.М. Машэрава.

IMG 1819

 IMG 2147 IMG 2270

Чатыры гады таму асвоіла батык. За гэты час створаны сотні дэкаратыўных кампазіцый (паланціны, парэа, хусткі, шалікі, пано), большасць з якіх мастачка падаравала калегам, сябрам ды знаёмым. Працы Н. Лазебнай знаходзяцца ў прыватных зборах у Германіі, Швецыі, Расіі, Беларусі. Не было такога дня, каб яна не брала ў рукі аловак ці пэндзаль.

Творчасць у галіне выяўленчага мастацтва спрыяе літаратурнай дзейнасці. Два кірункі мастацтва ў асобе Н. Лазебнай тоесна пераплятаюцца паміж сабою: візуальныя вобразы ў яе фантазіях ператвараюцца ў вобразы паэтычныя, празаічныя, казачныя. Вынікам усяго гэтага сталі 7 арыгінальных кніг мастачкі і пісьменніцы Стасі Наркевіч: “Настальгія”, “Ты зразумей мяне такую…”, “Пырскі”, “Камп’ютарны путанчык”, казкі-размалёўкі “Віялета, бабулечка і чароўны дроцік”, “Як Васілёк выратаваў каралеўства”, “Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце”. Да друку падрыхтаваны яшчэ дзве кнігі. Пісьменніца ў апошні час перавагу аддае дзіцячай літаратуры.

IMG 2360 IMG 2278

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"