Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі універсітэта прынялі ўдзел у святочных гарадскіх мерапрыемствах у гонар галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Менавіта 75 гадоў таму ў гэты дзень у ходзе беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» сталіца Рэспублікі Беларусь, горад-герой Мінск, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Традыцыйны парад прайшоў па новым маршруце: ад памятнага знака 60-годдзя Перамогі (каля ВДУ імя П.М.Машэрава) па праспекце Маскоўскаму да плошчы Перамогі, дзе ўсклалі кветкі да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызанаў і падпольшчыкаў.
Дзень Незалежнасці — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля светлай і мірнай будучыні.
Мы заўсёды будзем памятаць гераічны подзвіг нашых продкаў, дзякуючы якім можам адзначаць галоўнае свята нашай краіны разам з роднымі. Раім вам берагчы нашыя агульныя каштоўнасці і прымнажаць поспех сваёй краіны! Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!