Календарь событий

 

15 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава пачаўся Фестываль беларускага слова, арганізатарам якога стаў філалагічны факультэт. Адкрыла фестываль музычна-літаратурная імпрэза-роздум да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, былога выкладчыка нашага ўніверсітэта А.М. Канапелькі “Самыя добрыя песні належаць табе”.

1 2

Імпрэза, якая праходзіла ў чытальнай зале бібліятэкі, аб’яднала выкладчыкаў, студэнтаў, сяброў і знаёмых Анатоля Мікалаевіча. Гучалі цёплыя ўспаміны, цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта. Студэнты філалагічнага факультэта чыталі вершы, спявалі песні на словы аўтара. Напрыканцы мерапрыемства ўдава А.М. Канапелькі Святлана Іванаўна Федаровіч падзякавала ўсім за памяць.

Адметнасцю другога дня фестывалю стаў музычны спектакль “Тарас на шостым паверсе”, удзел у падрыхтоўцы якога, акрамя філолагаў, прымалі студэнты біялагічнага і юрыдычнага факультэтаў. Самадзейныя артысты расказалі гісторыю жыцця аднаго хлопца, які апынуўся на філалагічным факультэце. Мінулае, сучаснасць і будучыня спалучыліся ў пастаноўцы. Гледачы з вялікай зацікаўленасцю сачылі за тым, што адбывалася на сцэне.

4 5

У аўторак у межах Фестывалю беларускага слова адбылася прэзентацыя альманаха “Агмень” Цэнтра славянскіх моў і культур. Распачаў мерапрыемства дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка, доктар педагагічных навук, які расказаў пра гісторыю стварэння зборніка. Студэнты і выкладчыкі факультэта з цікаўнасцю разглядалі альманах, у якім расказваецца пра падзеі, што адбываліся ў Цэнтры славянскіх моў і культур на працягу 2018-2019 гадоў.

Акрамя таго, трэцякурснікі Ілля Барысенка і Павел Лазараў расказалі, як яны праходзілі лінгвакраіназнаўчую практыку ў Польшчы. А студэнты з Туркменістана прачыталі вершы на польскай і беларускай мовах.

7 8
9 10

Чацвёрты дзень фестывалю быў адукацыйным. Навукоўцы, выкладчыкі і студэнты сабраліся ў канферэнц-зале на III Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце”.

А.А. Лукашанец, беларускі мовазнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі прадставіў даклад “Беларуская мова ў сучаснай камунікатыўнай прасторы Беларусі (сацыялінгвістычны аспект)”, а дэкан філалагічнага факультэта С.Ул. Нікалаенка звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам несці родную мову да кожнага.

Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі таксама В.Ю. Бароўка, Г.М. Мезенка, Д.В. Дзятко (запрошаны госць з БДПУ імя М.Танка). Пасля пленарнага пасяджэння адбылася сустрэча з А.А. Лукашанцам, затым удзельнікі канферэнцыі прынялі ўдзел у рабоце пяці секцый.

11 12

Папулярызаваць беларускую мову трэба не толькі сярод дарослых, але і ў дзіцячым асяродку. Для гэтага студэнты філалагічнага факультэта падрыхтавалі інтэрактыўны спектакль “Калі цябе спаткае казка”, які прадэманстравалі 21 лістапада ў дзіцячым садку №52 г. Віцебска. Дзецям вельмі спадабалася, бо яны пазнаёміліся з рознымі міфічнымі істотамі і нават пасябравалі з імі.

22 лістапада ў актавай зале адбыўся конкурс выканаўцаў беларускай песні “ФЛФ.FM”. Ён і стаў закрыццём Фестывалю беларускага слова. Удзельнікі конкурсу, студэнты філалагічнага, юрыдычнага, педагагічнага факультэтаў прадставілі розныя музычныя кампазіцыі: вясёлыя і сумныя, павольныя і энергічныя. Мерапрыемства такога фармату ва ўніверсітэце прайшло ўпершыню, але плануецца праводзіць яго штогод.

14 15

16

У межах фестывалю ў інстаграме філалагічнага факультэта быў запушчаны чэлендж #вершыФЛФ, удзел у якім прынялі не толькі студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта, але і дзеці, а таксама студэнты Wayne State University (штат Мічыган). Такім чынам, пра чэлендж філалагічнага факультэта стала вядома ва ўсім свеце.

Гэты фестываль захапіў сваім каларытам, непаўторнасцю, маштабам і прыгожым гучаннем роднай мовы.

Аўтар: Аліна Карпызіна, студэнтка 31 групы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"