Календарь событий

 

Напрыканцы месяца традыцыйна адбыўся савет універсітэта. Перад пачаткам нарады першы прарэктар, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Дзмітрый Анатольевіч Антановіч узнагародзіў пераможцаў конкурсу ВДУ імя П.М.Машэрава на найлепшыя навукова-даследчыя работы і конкурсу на найлепшыя навукова-даследчыя работы сярод маладых навукоўцаў.

Званне лаўрэата конкурсу на найлепшую навукова-даследчую работу ў намінацыі «Манаграфія» прысвоена:

калектыву аўтараў (А.В. Даўлятава, А.М. Касцючкоў, А.Э. Крываносава, А.Б. Паграбняк, Э.І. Рудкоўскі, М.А. Слямнёў і інш.) за манаграфію «Глабалізацыя, рэгіяналізацыя, памежжа»;

Іларыёну Віктаравічу Галуза за манаграфію «Электроннае навучанне студэнтаў і школьнікаў»;

Веньяміну Аркадзьевічу Космачу за манаграфію «Заходнееўрапейскі фашызм у 1919 – 1945 гады (Італія, Германія, Іспанія): гісторыя, суджэнні, меркаванні і ацэнка»;

калектыву аўтараў (А.М. Мезенка, Ю.М. Галкоўская, М.Л. Дарафеенка і інш.) за манаграфію «Беларускае Паазер'е: культура – анамастыка – соцыум»;

Таццяне Фёдараўне Дзмітрыевай за манаграфію «Крыміналістычнае забеспячэнне агляду месца здарэння».

Званне лаўрэата конкурсу на найлепшую навукова-даследчую работу ў намінацыі «Падручнік, вучэбны дапаможнік» прысвоена:

калектыву аўтараў (А.М. Галкін, І.А. Красоўская і інш.) за вучэбны дапаможнік «Палеаграфія»;

калектыву аўтараў (С.У. Нікалаенка і інш.) за вучэбны дапаможнік «Методыка навучання відам маўленчай дзейнасці»;

Алене Алегаўне Сакаловай і Дзмітрыю Сцяпанавічу Сянько за вучэбны дапаможнік «Выяўленчае мастацтва» для 2-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання;

Аляксандру Аляксандравічу Бачкову за вучэбны дапаможнік «Агульная тэорыя права»;

Аляксандру Рыгоравічу Стацэнка за вучэбны дапаможнік «Крыміналогія».

Званне лаўрэата конкурсу на найлепшую навукова-даследчую работу ў намінацыі «Цыкл артыкулаў, звязаных адной навуковай тэмай» прысвоена:

Вользе Міхайлаўне Балаевай-Ціхаміравай за цыкл артыкулаў на тэму «Лабараторная ацэнка антыаксідантных працэсаў жывых арганізмаў»;

Уладзіміру Аляксеевічу Барышаву за цыкл артыкулаў на тэму «Удзел дзяржавы ў грамадзянска-прававых адносінах з наяўнасцю замежнага элементу»;

Наталлі Іванаўне Бумажэнка і Марыі Войцехаўне Швед за цыкл артыкулаў на тэму «Інклюзіўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь»;

Алене Юр’еўне Муратавай за цыкл артыкулаў на тэму «Спецыфіка маўленчай вобразнасці»;

калектыву аўтараў (Ю.І. Высоцкі, Л.М. Мяржвінскі, А.Б. Тарбенка, І.М. Марозава) за цыкл артыкулаў на тэму «Інвазія гіганцкага баршчэўніка ў розных адміністрацыйных раёнах Віцебскай вобласці».

***

Званне лаўрэта конкурсу на найлепшую навукова-даследчую работу маладых вучоных ў намінацыі «Манаграфія» прысвоена Аляксандру Пятровічу Яцына за манаграфію «Практыкум па накіпных лішайніках Беларусі».

Званне лаўрэата конкурсу на найлепшую навукова-даследчую работу маладых вучоных ў намінацыі «Цыкл артыкулаў, звязаных адной навуковай тэмай» прысвоена:

Алене Сяргееўне Пліскевіч за цыкл артыкулаў на тэму «Мірмекафільныя жорсткакрылыя Беларускага Паазер’я»;

Яўгену Аляксандравічу Дзяржынскаму за цыкл артыкулаў на тэму «Фаўна і экалогія лускакрылых Беларусі»;

Мершыд Сулейман Алтані за цыкл артыкулаў на тэму «Біяхімічныя змены пры фізічнай нагрузцы ў пубертантным перыядзе (дзеці 12 – 18 гадоў)»;

Аляксандру Уладзіміравічу Шакола за цыкл артыкулаў на тэму «Дыскурс чарадзейных казак на матэрыяле казак братоў Грым і А.Н. Афанасьева»;

Ірыне Мікалаеўне Селязнёвай за цыкл артыкулаў на тэму «Фарміраванне талерантнасці да дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў асяроддзі інклюзіўнага адукацыйнага працэсу»;

Таццяне Барысаўне Караўлавай за цыкл артыкулаў на тэму «Даследаванне ў тэорыі мностваў Фітынга канчатковых груп і на іх аснове вывучэнне структурных уласцівасцей сістэм падгруп канчатковай группы»;

Ганне Веслаўне Марцынкевіч за цыкл артыкулаў на тэму «Нармальныя класы Фітынга канчатковых груп»;

Міхаілу Міхайлавічу Чарняўскаму за цыкл артыкулаў на тэму «Даследаванне алгебраічных ураўненняў розных ступеняў з сапраўднымі каэфіцыентамі».

Віншуем лаўрэатаў і жадаем плённай навуковай працы, далейшых поспехаў і усяго самага найлепшага!

1 1

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"