Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе аб чарговым конкурсе для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта для правядзення навуковых даследванняў, лектарскай дзейнасці або павышэння прафесійнага майстэрства ў навучальных установах ЗША ў 2018-2019 навучальным годзе.
Увазе патэнцыйных кандыдатаў прапануюцца дзве прэстыжныя праграмы: праграма Fulbright Visiting Scholar Program для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук (заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года), а таксама праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў ВНУ. якія не маюць навуковай ступені (заяўкі прымаюцца да 13 кастрычніка 2017 года).
Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу, патрабаваннях да кандыдатаў і парадку падачы заявак можна атрымаць у аддзеле міжнародных сувязяў (102б).