Календарь событий

 

Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый 15-га сакавіка зладзіў традыцыйную акцыю, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ёй прысутнічалі студэнты і выкладчыкі факультэта, а ў анлайн-рэжыме падключыліся партнёры: Стаўрапольскі дзяржаўны педагагічны інстытут і Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт.

«Сёлета ў якасці тэкста дыктоўкі мы ўзялі ўрывак з паэтычнага звароту Марка Шагала «Да майго горада», які быў апублікаваны ў 1944 годзе, – расказаў дэкан факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Сяргей Нікалаенка, доктар педагагічных навук, прафесар. – Пісаць яго на беларускай мове будуць не толькі нашы хлопцы і дзяўчаты, але і студэнты філалагічнага факультэта стаўрапольскага інстытута і прадстаўнікі цэнтра славянскіх моў і культур варонежскага ўніверсітэта ў анлайн-рэжыме. Далей мы ім дашлем тэкст, каб кожны мог праверыць сябе, а яшчэ прапануем перакласці ўвесь паэтычны зварот сусветна вядомага мастака на беларускую мову. Такім чынам і адбудзецца сапраўдны дыялог моў і культур».

На пачатку мерапрыемства кіраўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў павіншавалі машэраўцаў з 30-годдзем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 1050-годдзем з дня заснавання Віцебска, адзначыўшы, што ў Расійскай Федэрацыі сёння таксама важны дзень – пачатак галасавання на выбарах кіраўніка краіны.

У прыватнасці, прэзідэнт Стаўрапольскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны настаўнік РФ Людміла Радзько адзначыла, што у нашых дзяржаў – агульная гісторыя, што мы разам імкнемся да захавання гістарычнай памяці і верым у аднолькавыя ідэалы. А выконваючы абавязкі рэктара інстытута Максім Кулешын у рамках праекта «Пераклічка гарадоў» пазнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў ФГіМК з гісторыяй Стаўрапольскага края.

Перад тым, як непасрэдна перайсці да тэкста дыктоўкі, што чытаў Віталь Падстаўленка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі, студэнтам-расіянам прапанавалі невялічкія лексіка-арфаграфічныя падказкі, якія, несумненна, дапамаглі ім ў напісанні тэкста па-беларуску.

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

©Отдел медиакоммуникаций «Медиацентр ВГУ»

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"