ПАЛАЖЭННЕ аб савеце ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”
«30» кастрычнiка 2015 г.  
г. Віцебск
 
1. Агульныя палажэннi
1.1 Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дзейнасці савета Установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” (далей – савет) незалежна ад падначаленасці і форм уласнасці.
1.2 Савет з’яўляецца асноўным органам самакiравання Установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” (далей – УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”), які ствараецца з мэтай рашэння асноўных пытанняў дзейнасці УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
1.3 Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
2. Кампетэнцыя і склад савета
2.1    Да кампетэнцыі савета адносяцца:
2.1.1 вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, разгляд планаў работы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, пытанняў яе адукацыйнай і навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва;
2.1.2 унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, стварэнні, ліквідацыі структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” (у тым ліку адасобленых структурных падраздзяленняў), вызначэнне асноўных накірункаў іх дзейнасці;
2.1.3 разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, размеркавання замацаванай за УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” маёмасці паміж яе структурнымі падраздзяленнямі; 
2.1.4 прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне праектаў вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, праграмна-плануючай дакументацыі выхавання, што рэалізуюцца УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.5 разгляд пытанняў фарміравання кантынгенту навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.6 умацаванне сувязі адукацыйнага працэсу з вытворчасцю, узаемаадносін УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў; 
2.1.7 прадстаўленне кандыдатаў на пасаду дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў без права юрыдычнай асобы, дэкана факультэта; 
2.1.8 выбранне на пасаду прафесара, загадчыка кафедры; 
2.1.9 прыняцце рашэння па пытаннях развіцця навукі і супрацоўніцтва з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі ў сферы навуковай дзейнасці; 
2.1.10 садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў; 
2.1.11 заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, яго намеснікаў па асноўных накірунках дзейнасці, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” аб ходзе выканання планаў работы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, яе структурных падраздзяленняў, выніках адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відах дзейнасці, а таксама педагагічных работнікаў аб выніках стажыроўкі; 
2.1.12 заслухоўванне справаздач кіраўнікоў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ аб выніках навуковых даследаванняў; 
2.1.13 абмеркаванне тэматыкі і вынікаў эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.14 разгляд іншых пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі савета актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.   
2.2     Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
У склад савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый.  
2.3     Агульная колькасць членаў савета вызначаецца Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:
25% – прадстаўнікі навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, іх законных прадстаўнікоў;
75% – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.
2.4     Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў вылучаюцца адкрытым або тайным галасаваннем на сходах у вучэбных групах, аб’яднаннях па інтарэсах, іншых аб’яднаннях навучэнцаў. Сходы лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў вучэбных груп, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых аб’яднанняў навучэнцаў.
Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” вылучаюцца адкрытым або тайным галасаваннем на сходах у структурных падраздзяленнях. Сходы лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў структурных падраздзяленняў. 
Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на аснове прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
Усе вылучаныя кандыдатуры прадстаўнікоў навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый разглядаюцца на пасяджэнні савета, на якім адкрытым або тайным галасаваннем прымаецца рашэнне аб уключэнні іх у склад савета.
2.5     Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
2.6    Тэрмін паўнамоцтваў савета складае адзiн год. 
3. Арганізацыя дзейнасці савета
3.1  Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з’яўляецца кіраўнік УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.    
3.2    Старшыня савета:
арганізуе работу савета;
зацвярджае план і рэгламент работы савета;
зацвярджае парадак пасяджэння савета;
вядзе пасяджэнні савета;
ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў савета;
арганізуе галасаванне і падлік галасоў;
кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў савета.
3.3    Удзельнічаючы ў адкрытым галасаванні, старшыня савета галасуе апошнім. 
3.4    Бягучую дзейнасць савета забяспечвае вучоны сакратар савета, які выбіраецца з ліку членаў савета па выніках адкрытага галасавання членаў савета на першым пасяджэнні савета.
3.5    Вучоны сакратар савета:
паведамляе членам савета аб правядзенні пасяджэння савета;
вядзе пратаколы пасяджэнняў савета;
прадстаўляе інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў савета старшыні савета. 
3.6    Член савета:
удзельнічае ў пасяджэннях савета, іншых мерапрыемствах, што праводзяцца саветам;
уносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях савета;
выступае па абмяркоўваемых пытаннях у адпаведнасці з устаноўленым на пасяджэннях савета рэгламентам;
прапануе кандыдатаў, выбірае і можа быць выбраным у камісіі, што ствараюцца саветам;
удзельнічае ў рабоце іншых органаў самакіравання УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” пры разглядзе пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю савета;
своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні савета.
3.7     Дзейнасць савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які зацвярджаецца кіраўніком пасля разгляду на пасяджэнні савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, што стаяць перад УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
3.8    Савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.
3.9    Пасяджэнні савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў савета.
3.10    На пасяджэнні савета запрашаюцца асобы, якія былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядаемых пытаннях. Запрошаныя асобы карыстаюцца правам дарадчага голасу.
3.11    На пасяджэннях савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, унесеных у парадак дня, а таксама вынікі галасавання і прынятыя рашэнні. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і вучоным сакратаром савета.
3.12    Рашэнні савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці, абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
Пры выбранні на пасаду прафесара, загадчыка (начальніка) кафедры, прадстаўленні кандыдата на пасаду дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў без права юрыдычнай асобы, дэкана  факультэта рашэнне прымаецца тайным галасаваннем у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 Па іншых пытаннях від галасавання (тайнае, адкрытае) і парадак яго правядзення вызначаецца саветам.
Пры роўнай колькасці галасоў рашаючым з’яўляецца голас старшыні савета.
3.13    Рашэнні савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаны кіраўніком УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых працоўных УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.

СПІС

членаў савета ВДУ імя П.М.Машэрава

(зацверджаны загадам рэктара ад 12.02.2020 №45)

Старшыня савета – рэктар універсітэта

  1. Багатырова Валянціна Васільеўна

Прарэктары

  1. Бежанар Юлія Пятроўна – прарэктар па выхаваўчай рабоце
  2. Бобрык Міраслава Юзэфаўна – прарэктар
  3. Прышчэпа Іна Міхайлаўна – прарэктар па навуковай рабоце
  4. Ралавец Андрэй Iосiфавiч – начальнiк эксплуатацыйна-тэхнiчнага аддзела, выконваючы абавязкi прарэктара
  5. Туркоўскі Веслаў Іосіфавіч – прарэктар па вучэбнай рабоце

Дырэктары каледжаў ВДУ імя П.М.Машэрава

  1. Зулёў Анатолій Аляксандравіч – дырэктар Аршанскага каледжа
  2. Полушкіна Таццяна Генадзьеўна – дырэктар Полацкага каледжа

Дэканы факультэтаў

  1. Бабровіч Галіна Аляксандраўна – дэкан мастацка-графіч­нага факультэта
  2. Бачкоў Аляксандр Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта
  3. Залеская Алена Мікалаеўна – дэкан матэматычнага факультэта
  4. Космач Веньямін Аркадзьевіч – дэкан гістарычнага факультэта
  5. Матораў Сяргей Анатольевіч – дэкан факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі
  6. Нікалаенка Сяргей Уладзіміравіч – дэкан філалагічнага факультэта
  7. Талкачова Таццяна Аляксандраўна – дэкан біялагічнага факультэта
  8. Тогулева Алена Дзмітрыеўна – дэкан факультэта перападрыхтоўкі кадраў
  9. Шарапава Іна Анатольеўна – дэкан педагагічнага факультэта
  10. Шкір’янаў Дзяніс Эдуардавіч – дэкан факультэта фізічнай культуры і спорту
  11. Янч Валерый Вацлававіч – дэкан факультэта навучання замежных грамадзян

Кіраўнікі і прадстаўнікі іншых структурных падраздзяленняў

  1. Алізарчык Лілія Львоўна – загадчык падрыхтоўчага аддзялення
  2. Аршанскі Яўген Якаўлевіч – прафесар кафедры хіміі
  3. Багамаз Сяргей Леанідавіч – загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі
  4. Вараб’ёў Мікалай Цімафеевіч – загадчык кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі
  5. Гулідзін Пётр Канстанцінавіч – загадчык кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін
  6. Дулаў Анатоль Мікалаевіч – загадчык кафедры гісторыі Беларусі
  7. Даніч Аксана Уладзіміраўна – загадчык кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі
  8. Іванова Кацярына Пятроўна – начальнік аддзела кадраў
  9. Качмар Ірына Аляксандраўна – дырэктар навуковай бібліятэкі                        
  10. Маліноўскі Васілій Васільевіч – дацэнт кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі
  11. Машэра Сяргей Аркадзьевіч – начальнік ваеннай кафедры
  12. Мезенка Ганна Міхайлаўна – загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства
  13. Мiхайлава Алена Леанiдаўна – загадчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы    
  14. Пракопкіна Людміла Мікалаеўна – начальнік цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансаў
  15. Русецкі Юрый Аркадзьевіч – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
  16. Салахава Юлія Шамільеўна – вядучы спецыялiст аддзела мiжнародных сувязяў
  17. Шматкоў Ігар Іванавіч – загадчык кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу
  18. Ягораў Аляксей Уладзіміравіч – прафесар кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу 

Вучоны сакратар савета

  1. Семянькова Галіна Канстанцінаўна – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства

Навучэнцы

  1. Андросава Кацярына Юр’еўна – студэнтка 31 групы ФлФ, старшыня студсавета ФлФ
  2. Багамолава Таццяна Сяргееўна – студэнтка 15 групы БФ, старшыня студсавета інтэрната №4
  3. Батракова Ганна Уладзіміраўна – студэнтка 21 групы МГФ, старшыня студсавета МГФ
  4. Вакар Хрысціна Аляксееўна – студэнтка 37 групы ФМіІТ, старшыня студсавета ФМіІТ
  5. Глінка Дар’я Дзмітрыўна – студэнтка 32 групы ФФКіС, старшыня студсавета ФФКіС
  6. Данцова Вікторыя Андрэеўна – студэнтка 31 групы БФ, старшыня студсавета інтэрната №3
  7. Дранькова Вікторыя Васільеўна – студэнтка 41 групы ПФ, старшыня студсавета інтэрната №5
  8. Кузняцоў Ілья Уладзіміравіч – студэнт 21 групы ГФ, старшыня студсавета ГФ
  9. Кушчына Яна Мікалаеўна – студэнтка 14 групы ПФ, старшыня студсавета ПФ
  10. Парфененка Максім Андрэевіч – студэнт 21 групы ФСПіП, старшыня студсавета ФСПіП
  11. Пашукевіч Аляксандра Мікалаеўна – студэнтка 23 групы БФ, старшыня студсавета БФ
  12. Прыказчыкава Надзея Аляксандраўна – студэнтка 31 групы ФлФ, старшыня студсавета інтэрната №6
  13. Селівончык Паліна Вітальеўна – студэнтка 22 групы ЮФ, старшыня каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта
  14. Хаданёнак Дзмітрый Вячаслававіч – студэнт 21 групы ФМіІТ, старшыня студсавета інтэрната №1

Прадстаўнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама

  1. Багдановіч Алена Леанідаўна – першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў

  1. Крупская Марыя Віктараўна – першы сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” ВДУ імя П.М.Машэрава з правамі раённага камітэта
  2. Стрык Дзмітрый Алегавіч – старшыня прафсаюза работнікаў ВДУ імя П.М.Машэрава
  3. Трубін Аляксей Мікалаевіч – старшыня прафкама студэнтаў

Витебский государственный университет имени П.М.Машерова

УТВЕРЖДАЮ

Ректор ВГУ

имени П.М.Машерова

__________________ А.В.Егоров

«29» августа 2019 г.

ПЛАН

«29» августа 2019 г.  

г. Витебск

Работы совета

Витебского государственного университета

имени П.М. Машерова

на 2019-2020  учебный год

п/п

Обсуждаемые вопросы

Сроки

Докладчик

Содокладчик

  1. 1

Результаты вступительной кампании 2019 года.

Готовность университета к 2019-2020 учебном году

август

первый проректор

проректоры по направлениям

  1.  

О результатах и перспективах  деятельности художественно-графического факультета по подготовке будущих специалистов: торжественное заседание  к 60-летию  факультета

сентябрь

декан художественно-графического факультета

 
  1.  

Об идеологической и воспитательной работе в университете. Вовлечение молодёжи в общественные организации

октябрь

проректор по воспитательной работе

 

Результаты работы общественных организаций  ВГУ имени П.М.Машерова в 2018-2019 учебном году

проректор

  Бобрик М.Ю.

 
  1.  

Дистанционные образовательные технологии как основа цифрового университета

ноябрь

начальник ЦИТ

проректор по учебной работе

Компетенции кадрового состава  университета для реализации цифровой экономики в учреждении образования

первый проректор

проректор по научной работе, начальник отдела кадров, начальник ЦИТ

  1.  

О результатах научно-исследовательской работы университета за 2019 год и задачах на 2020 год

декабрь

проректор по научной работе

 

Избрание по конкурсу  на должности

 

ученый секретарь совета

 
  1.  

О состоянии и путях совершенствования

кадровой, учебно-методической, научно-исследовательской и воспитательной работы  по итогам 2018 года на лучшем факультете

январь

декан факультета

 

О готовности к аккредитации специальности 1-24 01 01 Международное право

декан юридического факультета

проректор по учебной работе

  1.  

О состоянии кадровой, учебно-методической, научно-исследовательской и воспитательной работы по итогам 2018 года на лучшей

естественнонаучной и гуманитарной  кафедрах

февраль

заведующие

кафедрами

 

Итоги финансово-экономической и хозяйственной деятельности университета за 2019 год

начальник центра бухгалтерского учета и финансов

проректор  Овчинников Г.С.

  1.  

Стратегия развития факультета физической культуры и спорта.

Работа спортивного клуба по формированию команд университета и результативности участия в Республиканской универсиаде в 2019 году

март

декан факультета физической культуры и спорта, начальник спортивного клуба

 

Избрание по конкурсу  на должности

ученый секретарь совета

деканы факультетов

  1.  

О взаимодействии Полоцкого и Оршанского колледжей со структурными подразделениями университета: состояние, проблемы, направления совершенствования

апрель

директор Полоцкого колледжа,

директор Оршанского колледжа

 

Профориентация: новые подходы и технологии

проректор по учебной работе

заведующий подготовительным отделением

  1.  

Об эффективности практико-ориентированной подготовки студентов. Перспективы и тенденции развития заочной формы получения высшего  образования

май

проректор по учебной работе

 

Готовность к вступительной кампании 2019-2020 учебного года

ответственный секретарь приемной комиссии

 
  1.  

Международная деятельность университета: показатели эффективности в 2019 году, перспективы развития

июнь

проректор Бобрик М.Ю.

 

 

СОГЛАСОВАНО

Первый проректор        

В.В. Богатырева

Проректор

М.Ю. Бобрик

Проректор по учебной работе

В.И. Турковский

Проректор по научной работе

И.М. Прищепа

Проректор по воспитательной работе

Ю.П. Беженарь

Проректор по АХР

Г.С. Овчинников

Заведующий сектором правовой работы

Д.В. Березко