Мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава выступіў арганізатарам і ўдзельнікам шэрагу творчых мерапрыемстваў горада Беларусі.
Напрыканцы студзеня грамадская арганізацыя “Беларускі зялены крыж” у чарговы раз выступіў арганізатарам і пачаў рэалізацыю праекта які ўключаў: Міжнародны конкурс жывапісу і графікі, Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў і Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў.Суарганізатарамі гэтых мерапрыемстваў выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Традыцыя правядзення падобных мерапрыемстваў вядзе пачатак з 2001 года, калі быў арганізаваны першы Рэспубліканскі фэстываль школьнікаў і моладзі, якая вучыцца пад назвай “Дзень Землі. Беларусь”. Ад пачатку асноўнымі задачамі дадзенага праекта былі пошук і падтрымка маладых таленавітых мастакоў, прадстаўленне іх прац шырокай аўдыторыі, захаванне і развіццё традыцый мастацкай адукацыі а таксама стварэнне фонду творчых прац дзяцей і моладзі з розных краін і рэгіёнаў для аналітычнай, метадычнай і выставачнай дзейнасці.
У гэтым годзе на 13-ты Міжнародны конкурс жывапісу і графікі было прадстаўлена 10615 твораў з больш за 30 краін свету. На працягу тыдня вынікі конкурсу падводзіла міжнароднае журы ў склад якога уваходзілі кіраўнікі устаноў культуры і мастацтва, мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны, і якое ў гэтым годзе узначаліў дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М.Машэрава М.Л.Цыбульскі. Па выніках конкурсу 171 удзельнік ад 5 да 18 гадоў быў узнагароджаны дыпломам Лаўрэата і медалём. Вялікая колькасць удзельнікаў конкурсу была уганаравана дыпломамі і падзякамі.
Важнай падзеяй праекта стала 9-я Міжнародная канферэнцыя мастакоў-педагогаў “Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі”. У ёй прынялі удзел настаўнікі, кіраўнікі мастацкіх школ і студый, выкладчыкі вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў і дзіцячых мастацкіх школ, спецыялісты ў галіне выяўленчага мастацтва і мастацкай адукацыі з Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, і іншых краін. Канферэнцыйныя пасяджэнні адбываліся адразу на некалькіх пляцоўках: у Мінскай дзяржаўная гімназія-каледжы мастацтваў, у Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Мінску, Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, Адукацыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж". У рамках канферэнцыі адбылося некалькі майстар-класаў іадкрыцце шэрагу выстаў: выставы твораў навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў (Беларусь), выставы "Дзіцячыя графічныя працы дзіцячай школы мастацтваў г. Уфа" (Башкартастан, Расія), выставы прац навучэнцаў Мастацкага ліцэя ім. Артура Гротгера ў Супраслі "Розныяпрасторы" (Польшча), выставывыяўленчагамастацтва "Новая Загора" (Балгарыя). Па выніках міжнароднага конкурсу у галерэі “Універсітэт культуры” будзе разгорнута выстава на якой будуць прадстаўлены працы медалістаў.
13 лютага у мінскай галерэі Міхаіла Савіцкага прайшло адкрыццё выставы ”Мастацкая школа імя Яна Разэнталя”. У адкрыцці прынялі удзел як прадстаўнікі Амбасады Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь так і выкладчыкі школы Я.Разэнталя мастацтвазнаўца, выкладчык гісторыі мастацтваў і сакуратар выставы Байба Густэ і выкладчыца жывапісу і кампазіцыі Байба Вэгерэ. На выстаўцы прадстаўлена больш 60 твораў гавучэнцаў і выпускнікоў адной са старэйшых навучальных устаноў мастацкага профілю Латвіі – Нацыянальнай школы мастацтваў імя Яна Разэнталя. У экспазіцыі можна ўбачыць работы пачынаючы з 1950-х гг. да нашых дзён. Выпускнікі школы складаюць эліту латвійскага мастацтва XX і XXI стагоддзяў. І сёння Мастацкая школа імя Яна Разэнталя з'яўляецца адной з самых лепшых мастацкіх школ, дзе на высокім узроўні выкладаюцца асновы акадэмічнага малюнка і жывапісу, пра што сведчыць высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў дыпломных працах выпускнікоў школы, што экспануюцца на выстаўцы. Адбор твораў і падрыхтоўку матэрыялаў для выставы ў Віцебску ажыццяўлялі дырэктар школы Яніс Дукатс і метадыст, выкладчык жывапісу і кампазіцыі Віта Юр'янэ.