Календарь событий

 

У кастрычніку ў межах «Дзён мастацтва і культуры Латвіі ў Віцебску», суарганізатарам якіх выступіў мастацка-графічны факультэт, у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адкрылася геральдычная выстава Юрыса Іванова і Ілзэ Лібіетэ.

Геральдычная культура – гэта выдатны эксперымент па распрацоўцы своеасаблівай знакавай сістэмы. Пры гэтым геральдыка заўжды мастацтва кантэксту, нешта жывое, што мадыфікуецца з цягам часу. Любы геральдычны знак здольны змяняць значэнне ў залежнасці ад кантэксту. Таму ў геральдыцы шануецца што герб і зноў увасабляецца ў новых выяўленчых формах. Відавочнай непавагай да гістарычнага “я” таго, ці іншага герба з'яўляецца яго замарожванне ў нейкай нібы асвечанай гісторыяй форме. Калі мы паважаем герб як гістарычны феномен, мы павінны даць яму дыхаць, стылістычна развівацца. Менавіта таму творчасць Ілзэ Лібітэ і Юрыса Іванова заслугоўвае асаблівай увагі.

Изображение 248

У 1923 годзе Сэйм Латвійскай Рэспублікі прыняў Закон пра гербы ўстаноў самакіравання, які абавязваў управы кожнага горада выкарыстоўваць свой герб. Для фармавання сістэмы гарадскіх гербаў быў заснаваны Геральдычны камітэт,  які валодаў правам распрацоўваць праекты гербаў для новых гарадоў, паветаў, мястэчкаў. Да канца 1930-х гадоў праца камітэта стала фармальнай, верх узяло мастацкае выкананне малюнкаў гербаў. З 1940 па 1988 год геральдыка Латвіі перажывае застой, які спыняецца са стварэннем Дзяржаўнай геральдычнай камісіі  пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета ЛССР. Яе галоўнай задачай было аднаўленне гістарычных гарадскіх гербаў, зацверджаных у 1920-1930-я гады. А ў лютым 1989 года Прэзідыум ВС ЛССР выдаў “Дэкрэт пра герб Латвійскай ССР” і “Палажэнне пра парадак аднаўлення і зацвярджэння гарадскіх гістарычных гербаў у Латвійскай ССР”. З лютага 1994 года пры Прэзідэнце дзяржавы дзейнічае Дзяржаўная геральдычная камісія. У 1990-х гадах былі цалкам адноўлены гістарычныя гербы і створаны новыя.  

У чэрвені 2003 года Прэзідэнт Латвіі выдала загад “Пра Дзяржаўную геральдычную камісію”, у якім былі ўдакладнены яе задачы. А напрыканцы 2005 года ў Латвіі быў прыняты ўнікальны для ўсёй Еўропы “Закон пра гербы”. Латвія стала першай дзяржавай на постсавецкай прасторы, дзе валоданне гербам рэгулюецца спецыяльным законам. З гэтага часу для ўсіх самастойна распрацаваных у Латвіі гербаў неабходнай стала абавязкая працэдура дзяржрэгістрацыі, якой папярэднічае дзяржаўная геральдычная экспертыза. Карыстанне незарэгістраванымі гербамі забараняецца. 

З 2006 года ў Латвіі пад эгідай Кабінета міністраў пачаў дзейнічаць рэгістр гербаў. У ім зарэгістравана велізарная колькасць гербаў сярод якіх, як гербы гарадоў, краёў і воласцяў, так і гербы арганізацый і прыватных асоб. Кожны год рэгістр папаўняецца новымі гербамі прафесійных геральдыстаў высокага ўзроўню. І ў пачатку гэтага пачэснага спісу імёны Ілзэ Лібіетэ і Юрыса Іванова.

Afisha Heraldika

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

16 лютага 1951, Ілзэ Лібіетэ нарадзілася ў г. Бауска
1969 – скончыла Рыжскую мастацкую школу імя Я.Разэнталя
1970 – 1976 – вучылась на факультэце графікі у Латвійскай акадэміі мастацтваў
1975 – 1978 – выкладчык прыкладнога мастацтва ў сярэдняй школе г. Ліепая
1979 – 1985 – асістэнт Латвійскай акадэміі мастацтваў
1990 – 2008 – выкладчык Латвійскай акадэміі мастацтваў аддзелы Тэкстыль, Керамічныя і візуальных камунікацый
1995 – 2000 – выкладчык Латвійскай мастацкай акадэміі кіравання
2002 – ступень магістра ў галіне выяўленчага мастацтва,  Латвійская акадэмія мастацтваў
2008 – запрошаны прафесар на факультэце музыкі і мастацтваў у Даўгаўпілскім універсітэцее
Выставачная дзейнасць з 1974 года. Каля 20 персанальных выстаў разам з Юрысам Івановым, удзельніца шматлікіх групавых выстаў

Асноўныя напрамкі дзейнасці - літаграфія, геральдыка, кіраванне праектамі і педагогіка

Юрыс Іваноў нарадзіўся ў 1952 годзе

1972 – Школа дэкаратыўнага мастацтва, факультэт дэкаратыўнага афармлення, Рыга
1977 – Латвійская акадэмія мастацтваў, кафедра тэкстылю
1970-1992 – мастак дэкаратыўнага мастацтва на вытворчасці
1972-2006 – прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах плаката
1994 –дырэктар канструктарскага бюро Line Ltd
З 1979 года  сябра Саюза мастакоў Латвіі

Працуе ў асноўным у галіне графічнага дызайну. Актыўна працуе ў практычнай галіне геральдыкі з 1988 года, пачынаючы з 1995 года разам з Ілзэ Libietis

 

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"