22 лістапада ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылася юбілейная выстава віцебскай мастачкі Нэлі Сарокінай. Нэлі Сарокіна з той самай вялікай кагорты выпускнікоў віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча і мастацка-графічнага факультэта далёкіх 50-60-гадоў, што нягледзячы на сваю моцную ўлюбёнасць у мастацтва і творчасць, большую частку свайго жыцця аддалі педагагічнай рабоце. Але тонкая паэтычная душа, уменне бачыць, цаніць прыгажосць, а галоўнае, вялікая смага творчасці, “ўзялі сваё” хоць ўжо і ў сталым узросце.
У пейзажах і нацюрмортах мастачкі кранае шчырасць у адборы матываў, мяккая лірычнасць вобразаў, каларыстычная разнастайнасць і разам з тым імкненне да гарманізацыі колераў, дакладная пластычная прапрацаванасць і ўсяго аркуша І канешне ж непераадольнае жаданне падзяліцца сваімі узнёслымі пачуццямі ад прыгажосці ваколіц Віцебска з гледачом.
24 снежня 1937 г – нарадзілася у г.Віцебску.
1941 – калі пачалася вайны год сям’я пражыла ў акупацыі.
1942 – 1945 – у малалетнім узросце разам з маці, цёткай і сёстрамі была вывезена на работу ў Германію. Прайшла праз тры лагеры для перамешчаных асоб. Малалетняя ўзніца.
1945 – сям’я вярнулася ў Віцебск. Нелі пайшла вучыцца ў школу №9.
1953 – 1957 – вучылася ў Віцебскім мастацкім педагагічным вучылішчы Сярод выкладчыкаў па малюнку і жывапісу І. Сталяроў, У. Смерадзінскі, В. Дзежыц, С. Далматаў, Г. Клікушын, Д. Генеральніцкі і інш.
1957 – працавала па размеркаванню ў школе ў м. Сноўка Гродненскі раён Мінская вобласць. Выкладала спецпрадметы, з’яўлялася класным кіраўніком, старэйшай піянерважатай, займалася афармленчай працай.
1966 – 1971 – вучылася на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута. Сярод выкладчыкаў па спецыяльнасці І. Сталяроў, М. Ганчароу, В. Шаталаў, С. Далматаў, В. Ральцэвіч і інш.
1971 – 1978 – працавала ў Віцебскай школе-інтернате. выкладала спецыяльныя прадметы, працавала выхавацелем.
1978 – перайшла на працу ў Віцебску індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Выкладала для будучых мастакоў-мадэльераў і парыкмахераў-грымёраў гісторыю мастацтваў, гісторыю прычоскі,малюнак, жывапіс, чарчэнне
З сярэдзіны 1990-х пачала найбольш актыўна займацца творчасцю, працуючы у гуашавым жывапісе. Удзельніца гарадскіх і абласных выстаў
Міхась Цыбульскі
кандыдат мастацтвазнаўства,
куратар выставы