Календарь событий

 

Латвійская акадэмія мастацтваў была заснавана ў 1919 годзе, а ў 1921 годзе ў акадэміі была створана кафедра графікі.   На працягу амаль стагоддзя гэта кафедра з’яўляецца вядучай у развіцці нацыянальнай графічнай школы, спрыяе фарміраванню шэрагу пакаленняў яе славутых прадстаўнікоў – выдатных творцаў,  уносиць вялікі ўклад у развіццё новых накірункаў графікі. Менавіта дзякуючы  дзейнасці кафедры графікі акадэміі мастацтваў латвійскай графіка вылучаецца ў агульнаеўрапейскай мастацкай прасторы сваёй нацыянальнай самабытнасцю і сучасным узроўнем вобразна-пластычнага мыслення.

IMG 5095

Сёння на кафедры графікі падрыхтоўка вядзецца па двух накірунках – “графічнае мастацтва” і “мастацтва кнігі”. Студэнты спецыялізацыі “графічнае мастацтва” ў першую чаргу сканцэнтраваны на вывучэнні графічных тэхнік і тэхналогій эстампа, сусветнай мастацкай практыкі і актуальных  тэндэнцый развіцця графікі. Пэўная колькасць часу адведзена пытанням развіцця кніжнай графікі. Вывучэнне тэорыі суправаджаецца актыўнымі эксперыментамі з рознымі графічнымі матэрыяламі і тэхнікамі друку. Студэнты засвойваюць розныя асаблівасці высокага, глыбокага, плоскага і трафарэтнага друку, сярод якіх дрэварыт (ксілаграфія), лінарыт, афорт мецацінта, аквацінта, сухая іголка, калаграфія (collagraphy), літаграфія, шаўкаграфія і інш.

IMG 5108 IMG 5144

Студэнты, якія спецыялізуюцца на мастацтве кнігі, таксама знаёмяцца і працуюць з рознымі відамі эстампа. Але не менш увагі надаецца  матэрыялам, якія звязаны з тыпаграфікай, дызайнам кнігі і ілюстрацыяй. Студэнты вывучаюць і аналізуюць тэорыю і практыку разнастайных відаў друкаваных матэрыялаў – кніг, каталогаў, штодзённай прэсы, рэкламы, CD, відэа і г.д. І тут развіццё творчасці студэнтаў мае першаснае значэнне. Кафедра гарантуе, што навучальны працэс уключае ў сябе мноства праектаў супрацоўніцтва з выдавецтвамі, друкарнямі і іншымі арганізацыямі.

Кіраўнік кафедры графікі – прафесар Гунтарс Сіеціньш. Сярод выкладчыкаў кафедры вядомыя педагогі: ганаровыя прафесары Айварс Спруджзс, Валдзіс Вілерушс; прафесары Крыстап Гелзіс, Юрыс Петрашкевічс; дацэнты Анатолій Шандураў, Віта Ленэртэ; выкладчыкі Рута Брыедэ, Пауліс Ліепа, Ласма Пуятэ-Стурэ, Сабінэ Векманэ, асістэнт Ганна Звайгзнэ.

На дадзенай выставе прадстаўлена каля 40 графічных твораў 15 студэнтаў і 9 выкладчыкаў кафедры графікі. Гэтыя кампазіцыі выкананы ў розных тэхніках друку, сярод якіх дрэварыт, сухая іголка, глыбокі друк, літаграфія, мецацінта, акватынта, шаўкаграфія.  

afisha1 annotation

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"