Календарь событий

 

22 лістапада ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылася юбілейная выстава віцебскай мастачкі Нэлі Сарокінай. Нэлі Сарокіна з той самай вялікай кагорты выпускнікоў віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча і мастацка-графічнага факультэта далёкіх 50-60-гадоў, што нягледзячы на сваю моцную ўлюбёнасць у мастацтва і творчасць, большую частку свайго жыцця аддалі педагагічнай рабоце. Але тонкая паэтычная душа, уменне бачыць, цаніць прыгажосць, а галоўнае, вялікая смага творчасці, “ўзялі сваё” хоць ўжо і ў сталым узросце.

У пейзажах і нацюрмортах мастачкі кранае шчырасць у адборы матываў, мяккая лірычнасць вобразаў, каларыстычная разнастайнасць і разам з тым імкненне да гарманізацыі колераў, дакладная пластычная прапрацаванасць і ўсяго аркуша І канешне ж непераадольнае жаданне падзяліцца  сваімі узнёслымі пачуццямі ад прыгажосці ваколіц Віцебска  з гледачом.

DSC 9269

 

24 снежня 1937 г – нарадзілася у г.Віцебску.

1941 – калі пачалася вайны год сям’я пражыла ў акупацыі.

1942 – 1945 – у малалетнім узросце разам з маці, цёткай і сёстрамі была  вывезена на работу ў Германію. Прайшла праз тры лагеры для перамешчаных асоб. Малалетняя ўзніца.

1945 – сям’я вярнулася ў Віцебск. Нелі пайшла вучыцца ў школу №9.

1953 – 1957 – вучылася ў Віцебскім мастацкім педагагічным вучылішчы Сярод выкладчыкаў па малюнку і жывапісу  І. Сталяроў, У. Смерадзінскі, В. Дзежыц, С. Далматаў, Г. Клікушын, Д. Генеральніцкі і інш.

1957 – працавала па размеркаванню ў школе ў м. Сноўка Гродненскі раён Мінская вобласць. Выкладала спецпрадметы, з’яўлялася класным кіраўніком, старэйшай піянерважатай, займалася афармленчай працай.

1966 – 1971 – вучылася на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педагагічнага інстытута. Сярод выкладчыкаў па спецыяльнасці І. Сталяроў, М. Ганчароу, В. Шаталаў, С. Далматаў, В. Ральцэвіч і інш.

1971 – 1978 – працавала ў Віцебскай школе-інтернате. выкладала спецыяльныя прадметы, працавала выхавацелем.

1978 – перайшла на працу ў Віцебску індустрыяльна-педагагічны тэхнікум. Выкладала для будучых мастакоў-мадэльераў і парыкмахераў-грымёраў гісторыю мастацтваў, гісторыю прычоскі,малюнак, жывапіс, чарчэнне

З сярэдзіны 1990-х пачала найбольш актыўна займацца творчасцю, працуючы у гуашавым жывапісе. Удзельніца гарадскіх і абласных выстаў

DSC 9207 DSC 9211

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства,

куратар выставы

DSC 9191

DSC 9233

DSC 9295

DSC 9307

DSC 9332

iloveimg com 0

iloveimg com

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"