Календарь событий

 

23 лістапада ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава твораў выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва, прысвечаная 50-гадоваму юбілею першай справаздачнай выставы мастакоў-педагогаў. Асновай канцэпцыі выставы і яе назвай сталі “Традыцыі школы”.

Традыцыя складае аснову любой школы, якая мае сваю больш меньш працяглую гісторыю развіцця. Каб пераканацца ў гэтым дастаткова зазірнуць ў “радавод” любой з іх. Спрошчанымі і павярхоўнымі выглядаюць уяўленні аб традыцыі, як аб нечым застылым. Сучасныя мастацкія працэсы, з іх асаблівай дынамікай ў сістэме часава-прасторавых кардынат, паспрыялі таму, што рысы зменлівасці, непастаянства, на першы погляд супрацьлеглыя паняццю “традыцыя,” сталі неад’емнай прыкметай апошняй. Гістарычна традыцыя – велічыня незавершаная, адкрытая для будучыні, і ў пэўнай ступені  таямнічая.

Для мастацка-графічнага факультэта канкрэтныя факты з яго гісторыі становяцца падставай для фарміравання традыцыі. Такой яскравай  падзеяй стала Першая справаздачная выстава мастакоў-педагогаў віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, якая адбылася ў 1967 годзе ў гарадской выставачнай зале і 50-ці гадовы юбілей якой адзначае ў гэтым годзе мастацка-графічны факультэт. Дадзеная выстава прысвечана менавіта гэтай падзеі і складаецца з двух частак – мемарыяльнай – (твораў мастакоў-педагогаў, удзельнікаў выставы 1967) і экспазіцыі ў якую ўвайшлі кампазіцыі цяперашніх выкладыкаў кафедры выяўленчага мастацтва   ВДУ імя П.М.Машэрава.

IMG 4817

Ва ўступным артыкуле да каталога Першай справаздачнай выставе твораў мастакоў-педагогаў, мастацтвазнаўца Генадзь Лебедзеў адзначаў: “Фактам арганізацыі сваёй першай справаздачнай выставы калектыў мастакоў-педагогаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута ўсклаў на сябе вельмі адказную і высакародную задачу: не толькі ўнесці важкі ўнёсак у развіццё культурнага жыцця нашага горада, але і аднавіць на новай аснове традыцыі той значнай ролі, якую адыгрывалі паслядоўна мастацкія навучальныя ўстановы Віцебску ў развіцці беларускага савецкага мастацтва.”    

Аснову экспазіцыі першай залы і ў далёкім 1967 годзе і зараз склалі творы мастакоў-педагогаў “кафедры малюнка и жывапісу”, якую у той час (з 1964 па 1970 год) узначальваў Рыгор Клікушын. Менавіта ў гэтыя гады значна абнавіўся і ўзмацніўся склад выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта. У 1963 годзе на факультэт прыйшлі выкладаць Леанід Анцімонаў, Вікенцій Ральцэвіч і Анатоль Кавалёў, у 1964 – Яўген Красоўскі, у 1965 годзе – Альберт Някрасаў, у 1966 – Алег Арлоў, Аляксандр Гаўрушка і Іван Хіцько, у 1967 годзе – Фелікс Гумен. Маладыя, сапраўды апантаныя творчасцю мастакі, былі выпускнікамі розных вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку і мастацка-графічнага факультэта ВДПІ імя С.М.Кірава, як у той час называўся ВДУ імя П.М.Машэрава.  Паседжанні кафедры праходзілі вельмі бурна. Абмяроўвалі самыя розныя пытанні і шмат спрачаліся...Творчасці надавалася асаблівая ўвага. Нягледзячы на тое, сябрамі Саюза мастакоў СССР у 1967 годзе былі толькі Р Клікушын і В. Ральцэвіч (І. Сталяроў і Ф. Гумен, былі кандыдатамі ў сябры Саюза мастакоў) выкладчыі мастацкіх дысцыплін   прымалі актыўны удзел ў абласных і рэспубліканскіх выставах, а некаторыя экспанавалі свае творы і на Ўсесаюзных выставах.

IMG 4868 IMG 4822

Першая справаздачная выстава твораў мастакоў-педагогаў віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава  1967 года, стала значнай падзеяй, як для гісторыі віцебскай мастацкай школы ў цэлым, так і канкрэтна для развіцця практыкі справаздачных выстаў выкладчыкаў мастацка-графічнага факультэта. Гэта выстава падкрэсліла ролю  Віцебскай мастацкай школы ў развіцці мастацтва нашай краіны і, безумоўна, значэнне мастацка-графічнага факультэта педінстытута для яе ўмацавання і развіцця.  Цікавасць, якую праявіла тагачаснае кіраўніцтва Саюза мастакоў СССР, сведчыла аб асаблівай ўваге, якую надавалі прафесійныя мастакі дзейнасці віцебскіх мастакоў-педагогаў. Не выпадкова у тым жа 1967 годзе яшчэ трое выкладчыкаў І. Сталяроў, Ф.Гумен і Я.Красоўскі сталі сябрамі Саюза мастакоў.  У далейшым практыка арганізацыі выстаў выкладчыкаў мастацкіх дысцыплін была працягнута новымі пакаленнямі што паспрыяла і актывізацыі ўдзелу мастакоў кафедры выяўленчага мастацтва   не толькі ў абласных і рэспубліканскіх выставах, а і ў міжнародных выставах і праектах. Сведчаннем гэтага з’яўляецца экспазіцыя другой залы, дзе можна ўбачыць жывапісныя, графічныя і скульптурныя кампазіцыі сёлетніх выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва.

IMG 4839 IMG 4864

afisha

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"