![]() |
![]() |
Напярэдадні Новага года ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта састаялася адкрыццё персанальнай выставы вядомага віцебскага мастака Фелікса Кузняцова, у далёкім мінулым выпускніка гэтага факультэта. На вернісажы цёплыя словы ў адрас мастака прагучалі з вуснаў дэкана факультэта Ю.П.Бежанар, загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва А.А.Сакаловай, дацэнта гэтай жа кафедры Г.П.Ісакава. Вельмі цікавым і змястоўным было выступленне дачкі Фелікса Кузняцова, якая таксама вучылася на мастацка-графічным факультэце.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Фелікс Кузняцоў нарадзіўся 1 верасня 1940 года ў Беластоку, дзе перад самай вайной апынулася яго сям’я. Па вядомых прычынах казаць пра гэта доўгі час быў немагчыма, а таму нават і ў пашпарце ў яго месцам нараджэння запісаны Віцебск. Жыццё у акупацыі было вельмі цяжкім і небяспечным і толькі ў 1943 годзе сям’я будучага мастака пераехала жыць пад Ліёзна. А ў Віцебск вярнуліся пасля вызвалення горада ад немцаў.
![]() |
![]() |
Пасля вайны Фелікс Кузняцоў скончыў щколу. І паступіў вучыцца на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Сярод яго педагогаў аказаліся В.Дзежыц, Д.Генеральніцкі – мастакі якія сябравалі з яго з яго бацькам, выдомым віцебскім мастаком. Але асабліва цяпло Фелікс распавядае пра А..Гаврушку, які выкладаў у яго падгрупе алейны жывапіс. "Вядома, ж не менш, а магчыма і больш я вучыўся падчас сумесных пленэраў на якія мы хадзілі разам з бацькам і віцебскімі мастакамі А..Каржанеўскім, І..Бароўскім, П.Явічам, " - адзначае Ф.Кузняцоў.
![]() |
![]() |
Яшчэ не скончыўшы чацвёртага курса інстытута Фелікс Кузняцоў ўвесну павёз свае працы на моладзевую выставу ў Мінск. Неўзабаве яго прынялі на працу ў майстэрні Мастацкага фонду, дзе ён выконваў размалёўкі разам з віцебскімі мастакамі Я.Ясьвіным, Я.Красоўскім, І.Бароўскім, А.Толкачам…
![]() |
![]() |
Пачынаючы з 1990-х Ф.Кузняцоў стаў больш актыўна выстаўляцца, удзельнічаць у абласных выставах, арганізоўваць персанальныя экспазіцыі. Першая яго персанальная выстава прайшла ў Музеі прыватных калекцый, а пазней некалькі выстаў у залах Віцебскай абласной бібліятэцы, у Віцебскім мастацкім музеі.
Углядаючыся ў працы Фелікса Кузняцова, адзначаеш іх шчырасць і адмысловую душэўнасць. Лірычны настрой прадвызначае характар вобразнасці ў большасці яго пейзажных кампазіцый. Тут няма ніякай манернасці, толькі імкненне перадаць свае ўражанні ад прыгажосці навакольнага асяроддзя.
Міхась Цыбульскі
кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы