З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова. Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт.
3 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава «Аляксандр Карпан (1953-2016). Adagio. Акварэль», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака. Аляксандр Карпан выкладаў на мастацка-графічным факультэце ВДУ.
З 90-гадовым юбілеем Віктара Ніканавіча Вінаградава павіншаваў Ганаровы прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава, Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, выпускнік мастацка-графічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.
11-га кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Галуза Іларыён Віктаравіч, дацэнт кафедры інжынернай фізікі, прыняў удзел у мерапрыемстве.
6-га кастрычніка ў выставачнай прасторы Суражскай сярэдняй школы імя М.П.Шмырова адбылося адкрыццё выставы дыпломных работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта, кафедры выяўленчага мастацтва пад назвай «Шляхі да творчасці».
13-га верасня адміністрацыя, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава далучыліся да рэспубліканскай акцыі і на роднай мове напісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня народнага адзінства.
7-га верасня ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё персанальнай выставы вядомага беларускага мастака, прафесара кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі ВДУ Вячаслава Шамшура.
Дацэнты кафедры выяўленчага мастацтва С.М.Сотнікаў і М.Л.Цыбульскі прынялі ўдзел ў рабоце журы 13 міжнароднага пленэра-конкурса юных жывапісцаў «Палітра Прыдзвіння», які быў арганізаваны наваполацкай Дзіцячай мастацкай школай імя І.Ф.Хруцкага.
19 мая ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адкрылася выстава твораў выпускнікоў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Арт-лінія». Куратарам дадзенага праекта выступіла магістрант ВДУ спецыяльнасці «Арт-менеджмент» Анастасія Зайцава.