Сообщить об ошибке
Выделенный фрагмент:
З 5 па 9 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый у восьмы раз праходзіў Фестываль беларускага слова. Сёлетні фестываль вызначаўся тэматычнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
1 снежня ў ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася акцыя «Беларуская мова: здароўе душы». Студэнты розных факультэтаў убачылі творчыя нумары, паслухалі паэтычныя творы і сталі ўдзельнікамі спартыўнай пляцоўкі.
Падрабязней:Акцыя «Беларуская мова: здароўе душы». Фотарэпартаж
21 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава адбылася акцыя «Дзень нараджэння ВДУ: ты душа Беларусі – беларуская мова!», якая дала старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня нараджэння ўніверсітэта.
Падрабязней:ВДУ адзначае Дзень нараджэння. Фота- і відэарэпартаж
16 верасня, напярэдадні святкавання самага маладога дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня народнага адзінства – студэнты і навучэнцы Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта.
Падрабязней:У ВДУ напісалі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Фотарэпартаж
26 мая ў ВДУ ў межах I Рэспубліканскага форума маладых навукоўцаў адбылося адкрыццё навукова-асветніцкага цэнтра «Спадчына Віцебскай зямлі». Узначаліў цэнтр загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Анатоль Дулаў.
Падрабязней:У ВДУ адкрыўся навукова-асветніцкі цэнтр «Спадчына Віцебскай зямлі». Фотарэпартаж
20 мая адбылася асветніцка-валанцёрская паездка па гістарычных мясцінах Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Студэнты і выкладчыкі ФГіМК пабывалі ў в. Бычкі, у якой нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменнік Васіль Быкаў.
Падрабязней:Асветніцка-валанцёрская паездка ФГiМК па гістарычных мясцінах
У межах Тыдня мастацка-графічнага факультэта ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь і Кітай у творах маладых кітайскіх мастакоў”, на якой прадстаўлены магістарскія, дыпломныя і творчыя работы кітайскіх студэнтаў ВДУ.
15 сакавіка ў ВДУ адзначылі Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падчас святочнай акцыі студэнты і выкладчыкі маглі праверыць свае прававыя веды, паспаборнічаць у зборы спілс-карты, а таксама атрымаць віншаванні ад творчых калектываў.
15 сакавіка наша краіна адзначае вялікае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень быў прыняты асноўны закон нашай дзяржавы – Канстытуцыя. Гэты дакумент надзейна абараняе правы і свабоды чалавека, стварае ўмовы для поўнага раскрыцця асобы.
19 лютага на факультэце сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы, а таксама прысвечаныя памяці знакамітага земляка, імя якога носіць наш універсітэт, – Пятра Міронавіча Машэрава.
Адрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.
Тэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: info@mail-vsu.by