Сообщить об ошибке
Выделенный фрагмент:
Паважаныя студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта! 15 сакавіка мы адзначаем найважнейшае дзяржаўнае свята —Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Падрабязней:Рэктар ВДУ Аляксей Ягораў: “З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!”
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, учора, 13 сакавіка, у актавай зале галоўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта «Паэтычны тэатр на філалагічным» прадставіў пастаноўку пад назвай «Свет са светам судакранаюцца».
13 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта правялі агульнаўніверсітэцкую акцыю “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”.
Сёння, 12 сакавіка, у 205-й аўдыторыі галоўнага корпуса адбылася сустрэча рэктара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксея Уладзіміравіча Ягорава з прадстаўнікамі студэнцкага савета, інтэрнатаў і БРСМ. Гэта сустрэча стала першай у шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
21 лютага студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у дыктоўцы, прысвечанай святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы ў абласной бібліятэцы імя Леніна.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ВДУ імя П.М. Машэрава традыцыйна павіншаваў з гэтым важным святам шматнацыянальную студэнцкую сям’ю. У гэты ж дзень былі падведзены вынікі конкурсу «Мова гучыць. Challenge».
Да Дня роднай мовы ТВУ прэзентуе серыю кароткаметражных фільмаў-вершаў “Мова гучыць”. Гэты праект адлюстроўвае, што беларуская мова засталася не толькі на старонках падручнікаў або ў радках Коласа, Купалы ці Караткевіча, а гучыць сёння з вуснаў моладзі і студэнцтва.
Адрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.
Тэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: info@mail-vsu.by