З 30-га студзеня па 1-га лютага адбылося ўстаноўчае паседжанне Беларуска-германскай гістарычный камісіі. У складзе Камісіі 16 гісторыкаў з Беларусі і Германіі, у тым ліку і дэкан гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар гістарычных навук, прафэсар В.А. Космач.

Міністр адукацыі 3 лютага наведаў ВДУ. Ігар Карпенка прадставіў калектыву новага рэктара Валянціну Васільеўну Багатырову, бліжэй пазнаёміўся са стратэгіяй развіцця ўніверсітэта, яго асаблівасцямі, дасягненнямі і значнымі праектамі.

9 студзеня ў інтэграцыйнай святліцы парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася калядная вечарына для ўдзельнікаў Клуба для людзей з інваліднасцю пры Карытас Віцебскай дыяцэзіі. Са святам Божага Нараджэння і Новым годам іх павіншавалі і валанцёры ВДУ.

20 лістапада пры садзеянні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Клуба медальернага мастацтва Латвіі, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі і ВДУ імя П.М. Машэрава ў Мінску адбылося адкрыццё выставы «16-е Латвійскае трыенале медальернага мастацтва».

15 лістапада ў ВДУ імя П.М. Машэрава пачаўся Фестываль беларускага слова, арганізатарам якога стаў філалагічны факультэт. Адкрыла фестываль музычна-літаратурная імпрэза-роздум да 80-годдзя з дня нараджэння паэта, былога выкладчыка нашага ўніверсітэта А.М. Канапелькі.

20 лістапада зацікаўленыя выкладчыкі, навукоўцы і студэнты ўжо ў трэці раз сустрэліся ў ВДУ імя П.М. Машэрава на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце". Падрабязней.

18 лістапада на мастацка-графічным факульцеце ВДУ імя П.М. Машэрава адбылося адкрыццё выставы кафедры графікі Латвійскай акадэміі мастацтваў “Пашпарт латвійскай графікі”. У прасторы былі прадстаўлены каля 30 графічных твораў у розных тэхніках друку.

У рамках фестываля беларускага слова ў чытальнай зале бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная імпрэза-роздум “Самыя добрыя песні належаць табе…”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і перакладчыка Анатоля Канапелькі.

Выбары дэпутатаў з’яўляюцца адной з форм праяўлення непасрэднай дэмакратыі. Самастойна або праз свабодна абраных прадстаўнікоў у органы ўлады кожны чалавек мае права прымаць актыўны ўдзел у кіраванні сваёй краінай, у выражэнні яе эканамічных, сацыяльных і культурных праблем.

8 кастрычніка ў Віцебскім мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы выкладчыка мастацка-графічнага факультэта (1966-1994) Алега Арлова “Экспрэсіўнае нешматслоўе”. Імя Віцебскага жывапісца Алега Арлова сення практычная забыта.

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"