Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33/2.
Тэл.: (8-0212) 37 58 70
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Летапіс Віцебскай мастацкай школы пачынаецца з 1918 года, калі ў горадзе было адкрыта Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Назва навучальнай установы неаднаразова змянялася: Віцебскія вольныя дзяржаўныя мастацкія майстэрні (чэрвень 1920 – канец 1921 гг.); Віцебскі мастацка-практычны інстытут (канец 1921 – жнівень 1923 гг.). Восенню 1923 года адкрыўся Віцебскі мастацкі тэхнікум, які ў сярэдзіне 1930-х гадоў быў пераўтвораны ў Віцебскае мастацкае вучылішча. З 1949 года – гэта ўжо Віцебскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча.

Многія з выпускнікоў, якія засталіся працаваць на факультэце, абаранілі доктарскія і кандыдацкія дысертацыі, сталі кіраўнікамі факультэта і кафедраў.
За гады існавання факультэт выпусціў больш за 5,5 тыс. спецыялістаў, якія паспяхова працуюць практычна ва ўсіх галінах адукацыі, эканомікі і вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Многія выпускнікі факультэта працягваюць сваю вучобу або працуюць у розных замежных краінах. Прыярытэтныя кірункі дзейнасці факультэта звязаны з працай са школьнікамі, пошукам таленавітай і адоранай моладзі, развіццём творчых здольнасцей студэнтаў, арганізацыяй і правядзеннем выстаў, аказаннем кансультацыйнай дапамогі ў выбары спецыяльнасці і падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў на факультэцкія спецыяльнасці.

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"