25 гадоў таму, у 1994 годзе, у нашай краіне адбылася гістарычная падзея: Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята першая Канстытуцыя. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыя іх рэалізацыі былі абвешчаныя найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.
Да юбілейнай даты з дня прыняцця першай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аддзел студэнцкай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці сумесна з ПА ГА «БРСМ» нашага ўніверсітэта падрыхтавалі 25 пытанняў, звязаных з законамі, правамі і абавязкамі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі.
Падчас мерапрыемства студэнты змаглі праверыць, як яны ведаюць асноўны закон сваёй краіны. Тыя хлопцы і дзяўчаты, якія адказалі на ўсе пытанні, атрымалі спецыяльныя сертыфікаты, каб потым абмяняць іх на прыемныя прызы ад БРСМ нашага ўніверсітэта.

IMG 4950 IMG 4951
IMG 4957 IMG 4963
IMG 4965 IMG 4967

Навіны

Адкрыццё выставы «Крохкасць быцця». Фотарэпартаж

12-га чэрвеня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы пастэляў Кацярыны Мясніковай (1981-2023) «Крохкасць быцця». На вернісажы прысутнічалі кіраўніцтва факультэта і прадстаўнікі кафедры выяўленчага мастацтва.

Выстава «З пленэрных вандровак» адкрылася ў Бялынічах

Мастак і мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі прадставіў 38 эцюдаў, напісаных падчас пленэраў, і прысвяціў экспазіцыю радаводу Цыбульскіх, што бярэ пачатак у г. Бялынічы.

Круглы стол «Пленэр у творчасці мастака-педагога»

27-га лютага на мастацка-графічным факультэце адбылося пасяджэнне Круглага стала на тэму «Пленэр у творчасці мастака-педагога». Абмеркаванне самых розных праблем пленэрнай творчасці атрымалася цеплым і нефармальным.

«Метамарфозы колеру і вобразаў»

14-га лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы беларускага жывапісца, выпускніка мастацка-графічнага факультэта Леаніда Мядзведскага. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 партрэтаў, пейзажаў і нацюрмортаў, якія выкананы ў тэхніцы гуашы.

Калектыў ВДУ напісаў дыктоўку да Дня народнага адзінства

У ВДУ імя П.М. Машэрава дыктоўку пісалі прадстаўнікі прарэктарскага корпусу, дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедрамі, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты. Па заканчэнні мерапрыемства некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Фестываль беларускага слова

З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова. Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт.

Вялікая дыктоўка: гісторыя адной традыцыі Полацкага каледжа ВДУ

У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ёсць цікавая традыцыя: на працягу пяці гадоў напярэдадні Дня настаўніка выкладчыкі і навучэнцы каледжа разам пішуць Вялікую дыктоўку. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек!

Выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Карпана

3 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава «Аляксандр Карпан (1953-2016). Adagio. Акварэль», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака. Аляксандр Карпан выкладаў на мастацка-графічным факультэце ВДУ.

Уладзімір Пракапцоў павіншаваў з юбілеем Віктара Вінаградава

З 90-гадовым юбілеем Віктара Ніканавіча Вінаградава павіншаваў Ганаровы прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава,  Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, выпускнік мастацка-графічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

ЧИТАТЬ ВСЕ

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси Радио ДеньГорода1
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"