Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Па яе тэрыторыі пралягаюць самыя кароткія транспартныя камунікацыі, якія звязваюць краіны СНД з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Беларусь мае агульную мяжу з Польшчай, Літвой, Латвіяй, Расіяй і Украінай.

Дзяржаўны лад


Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. У адпаведнасці з палітычным ладам яна з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай, па характары эканамічнай палітыкі – сацыяльна арыентаванай дзяржавай. Асноўным Законам Беларусі з'яўляецца Канстытуцыя 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

Дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь


флаг

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру ў 2/3 шырыні сцяга і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3. Дзяржаўны сцяг пастаянна ўзняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, усталёўваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца падчас розных урачыстых мерапрыемстваў.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь


герб

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Ён уяўляе сабой размешчаны ў срэбным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамяні ўзыходнага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканечная чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі клёну, злева - кветкамі льну. Вянок тры разы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі накрэслены золатам словы "Рэспубліка Беларусь". Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках дадзеных органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь. У адрозненне ад Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўны герб мае больш афіцыйнае значэнне, таму не прадугледжваецца магчымасць яго свабоднага выкарыстання грамадзянамі. У прыватнасці, забараняецца яго размяшчэнне на візітках асоб, якія не з'яўляюцца дзяржаўнымі служачымі.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ва ўрачыстых выпадках, пералік якіх замацоўваецца ў заканадаўстве. 

гимн

Дзяржаўны гімн мае сваіх аўтараў - музыку да яго напісаў беларускі кампазітар М.Ф.Сакалоўскі, а словы - беларускія паэты М.М.Клімковіч і У.І.Карызна.

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дзяржаўны гімн выконваецца на пачатку і ў шэрагу выпадкаў у заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім Прысягі. Грамадзяне могуць выконваць (праслухаць) Дзяржаўны гімн падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго. У якасці знака выяўлення павагі да Дзяржаўнага гімна пры яго афіцыйным выкананні прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны - без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, - у адпаведнасці з заканадаўствам).

Геаграфічнае становішча


факт1

Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, уваходзіць у склад рэгіёна Усходняя Еўропа. Праз краіну праходзяць найважнейшыя транзітныя патокі ўсяго кантынента, у тым ліку адзін з магістральных транспартных калідораў Еўразіі з паўднёва-заходняга на паўночна-усходні. Таксама па тэрыторыі краіны праходзяць кароткія транспартныя шляхі, якія звязваюць два моры – Балтыйскае і Чорнае.

 

 

Межы


Беларусь мяжуе з пяццю дзяржавамі: на захадзе – з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой, на поўначы – з Латвіяй і Расійскай Федэрацыяй, на паўночным усходзе і ўсходзе – з Расійскай Федэрацыяй, на поўдні – з Украінай. Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае 3617 км. Адлегласць ад Мінска да найбліжэйшай сталіцы суседніх краін – літоўскага Вільнюса – 215 км. Латвійская Рыга знаходзіцца за 470 км ад Мінска, польская Варшава – за 550 км, украінскі Кіеў – за 580 км, ад беларускай сталіцы да расійскай – Масквы – 700 км.

Працягласць


Тэрыторыя Беларусі вызначаецца кампактнасцю пры некаторай выцягнутасці ў шыротным напрамку. Пратягласць краіны з поўначы на поўдзень – 560 км, з захаду на ўсход – 650 км.

Плошча


Беларусь з'яўляецца сярэдняй па плошчы еўрапейскай дзяржавай. Плошча краіны – 207,6 тыс. кв. км, што складае каля 2% усёй Еўропы. Па плошчы тэрыторыі Беларусь займае 13-е месца сярод 44 кантынентальных краін Еўропы (84-е – у свеце) і пераўзыходзіць па гэтым паказчыку Грэцыю, Партугалію, Аўстрыю, Чэхію, Нідэрланды, Бельгію. Блізкімі па памерах краінамі з'яўляюцца Румынія і Вялікабрытанія. 

Нізіны і ўзвышшы


факт2

Тэрыторыя Беларусі размешчана ў межах Усходне-Еўрапейскай платформы. Паверхня ў цэлым раўнінная з чаргаваннем узвышаных, раўнінных і нізінных прастораў з балотамі і азёрамі. Вялікую частку тэрыторыі краіны (каля 70%) займаюць нізіны з абсалютнымі вышынямі да 200 м, на долю ўзвышшаў прыпадае прыкладна 30% агульнай плошчы яе паверхні. Самая нізкая мясцовасць над узроўнем мора – даліна Нёмана ў Гродзенскай вобласці (80 – 90 м), самы высокі пункт Беларусі – гара Дзяржынская ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці (345 м).

Паўночную частку займае Беларускае Паазер'е з ледніковым рэльефам, узвышэннямі і градамі. Сярэдняя частка размешчана ў азёрна-ледніковай паласе Беларускай грады і на Усходне-Беларускай платападобнай раўніне. На поўдні размяшчаюцца марэнныя і водна-ледніковыя раўніны Перадпалесся і плоскія, часта балотныя нізіны Палесся.

Рэкі і азёры


факт3

Беларусь размяшчаецца на водараздзеле рэк, якія адносяцца да басейнаў двух мораў – Балтыйскага і Чорнага. На тэрыторыі краіны знаходзяцца 20,8 тыс. рэк агульнай працягласцю 90,6 тыс. км. Самыя буйныя з іх – Дняпро, Захадняя Дзвіна і Нёман. Самая доўгая рака ў межах рэспублікі – Дняпро (на тэрыторыі краіны яе працягласць 689 км). У краіне амаль 11 тыс. азёр. Найбуйнейшыя з іх знаходзяцца на поўначы (Браслаўскае Паазер'е, або «блакітныя каралі»), утварыліся каля 15-20 тыс. гадоў таму пры адступленні Валдайскага ледніка. Самое вялікае возера – Нарач (плошча – 79,6 кв. км), самае глыбокае – Доўгае (глыбіня – 53,6 м).

Адміністрацыйнае дзяленне


факт4

Беларусь падзелена на шэсць абласцей з адміністрацыйнымі цэнтрамі: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Мінскую і Магілёўскую. У межах рэгіёнаў выдзелена 118 раёнаў. Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь – захоўвае самастойны статус і не ўваходзіць у склад ніводнай з абласцей. Цэнтральнае становішча на тэрыторыі краіны займае Мінская вобласць. Яна з'яўляецца адзінай з абласцей, якая не мае знешніх межаў.

 

Колькасць насельніцтва


Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта на 1 студзеня 2024 года, кольткасць насельніцтва Беларусі склала 9 155 978 чалавек – гэта 0,1% насельніцтва Зямлі, каля 1,2% насельніцтва Еўропы. Па колькасці жыхароў краіна займае 97-е месца ў свеце і 7-е – сярод краін СНД. Сёння больш за тры чвэрці беларусаў пражывае ў гарадах (78,6%): гарадское насельніцтва складае 7 198 285 чалавек, сельскае – 1 957 693 чалавек. Усяго ў краіне 115 гарадоў і 85 пасёлкаў гарадскога тыпу, 22 991 сельскі населены пункт. Колькасць жыхароў па рэгіёнах і абласных цэнтрах (на 1 студзеня 2024 года):

• Брэсцкая вобласць – 1 308 569 чалавек (Брэст – 344 470 чалавек);

• Віцебская вобласць – 1 081 911 чалавек (Віцебск – 358 395 чалавек);

• Гомельская вобласць – 1 338 617 чалавек (Гомель – 501 102 чалавек);

• Гродзенская вобласць – 992 556 чалавек (Гродна – 361 115 чалавек);

• Магілёўская вобласць – 981 174 чалавек (Магілёў – 353 110 чалавек);

• Мінская вобласць – 1 460 289 чалавек.

Колькасць жыхароў Мінска складае 1 992 862 чалавекі. Шчыльнасць насельніцтва Беларусі – 44 чалавекі на 1 кв. км (на 1 студзеня 2024 года). Нацыянальны склад – беларусы (85%), рускія, палякі, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі яшчэ 151 нацыянальнасці (па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года).

Адрас: г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33, каб. 122.
Тэлефоны: +375 212 37 03 96;
+375 33 317 95 09.

IMG 3616Асноўнай задачай падрыхтоўчых курсаў з'яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі будучых абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Такая накіраванасць працы напрамую звязана з пашырэннем спектра адукацыйных паслуг, якія адпавядаюць патрэбам сённяшніх выпускнікоў і іх бацькоў.

Разнастайнасць формаў давузаўскай падрыхтоўкі прадугледжвае арганізацыю розных па працягласці і інтэнсіўнасці вучэбнай нагрузкі курсаў па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў, якія праводзяцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Набор на падрыхтоўчыя курсы ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучальнага года, таму пачаць навучанне можна ў зручны для будучага абітурыента перыяд.

Прадметную падрыхтоўку слухачоў забяспечваюць творчыя, кампетэнтныя выкладчыкі кафедраў нашага ўніверсітэта, якія маюць вопыт працы ў сферы давузаўскай адукацыі. Сорак пяць адсоткаў выкладчыкаў падрыхтоўчых курсаў маюць навуковую ступень. Штогод больш за 80% выпускнікоў, якія прайшлі давузаўскую падрыхтоўку, паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

Для слухачоў падрыхтоўчых курсаў арганізавана дыстанцыйная падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем тэхналогіі вэбінараў. Навучанне на інтэрнэт-курсах ураўноўвае магчымасці навучэнцаў г. Віцебска і школьнікаў з аддаленых рэгіёнаў Беларусі.

У рамках работы падрыхтоўчых курсаў рэалізуецца праект “Школа юных”, мэта якога – пошук і суправаджэнне навучэнцаў, матываваных на атрыманне ў перспектыве вышэйшай адукацыі. Такая форма работы дазваляе арганічна звязаць тэорыю з практыкай, спалучаць заняткі па інтарэсах з прадметнай падрыхтоўкай.

Метадысты падрыхтоўчых курсаў арганізуюць і каардынуюць працу па прафарыентацыі патэнцыйных абітурыентаў, якая праводзіцца ва ўніверсітэце, ажыццяўляюць узаемадзеянне з установамі сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі па пытаннях прафарыентацыі і выяўленні моладзі, арыентаванай на атрыманне спецыяльнасцяў у ВДУ імя П.М. Машэрава.

 

Прыёмная камісія

Адказны сакратар: Любчанка Вольга Анатольеўна

Адрас: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33

Тэлефоны для даведак:  +375 (212) 37-82-81, +375 (33) 370-01-10 (Viber, Telegram).

Факс: +375 (212) 37-49-59

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Метадысты вучэбна-метадычнага аддзела (прафарыентацыя)

Адрас: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33 каб 122

Тэлефоны для даведак:  +375 (212) 37-03-96, +375 (33) 317-95-09.

Факс: +375 (212) 37-49-59

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Група Вконтакте: Icon vk

НАЗВА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ 2026 ГОДА

ТЭРМІН АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

КВАЛІФІКАЦЫЯ

ФОРМА АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

ПЛАН ПРЫЁМУ  

БЮДЖЭТ

(КАНТРОЛЬНЫЯ ЛІЧБЫ ПРЫЁМУ)

ПАЗАБЮДЖЭТ

(ЛІЧБЫ ПРЫЁМУ)

ФАКУЛЬТЭТ ХІМІКА-БІЯЛАГІЧНЫХ І ГЕАГРАФІЧНЫХ НАВУК

Мікрабіялогія

Прафілізацыя: «Прыкладная мікрабіялогія»

4 гады

Мікрабіёлаг

Дзённая

15 7

Экалогія

Прафілізацыя: «Экалагічны маніторынг і менеджмент»

4 гады

Эколаг. Выкладчык

19 3

Прыродазнаўчая адукацыя
(біялогія і хімія)

4 гады

Выкладчык

17 3

ЮРЫДЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Правазнаўства

4 гады

Юрыст

Дзённая

42 37

Міжнароднае права

4 гады

Юрыст

2 20

Правазнаўства

3 гады

Юрыст

Завочная (скарочаны тэрмін)

10 35

ФАКУЛЬТЭТ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

Адукацыя ў сферы фізічнай культуры

4 гады

Выкладчык

Дзённая

41 35

Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)

4 гады

Трэнер. Выкладчык

16 5

Адукацыя ў сферы фізічнай культуры

5 гадоў

Выкладчык

Завочная (поўны тэрмін)

11 14

Адукацыя ў сферы фізічнай культуры

3 гады

Выкладчык

Завочная (скарочаны тэрмін)

18 2

ФАКУЛЬТЭТ МАТЭМАТЫКІ І ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі

4 гады

Інжынер-праграміст

Дзённая

20 7

Прыкладная інфарматыка

Прафілізацыя: «Вэб-праграмаванне і камп’ютарны дызайн»

4 гады

Інфарматык. Праграміст

26 4

Прыкладная матэматыка

Прафілізацыя: «Аналіз дадзеных і навукова-педагагічная дзейнасць»

4 гады

Прыкладны матэматык

24  

Праграмная інжынерыя

4 гады

Інжынер-праграміст

20 7

Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка)

4 гады

Выкладчык

22  

Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка)

4 гады 

Выкладчык

22  

Упраўленне інфармацыйнымі рэсурсамі

4 гады

Менеджэр інфармацыйных сістем. Эканаміст

22 4

ФАКУЛЬТЭТ ГУМАНІТЫРНЫХ ВЕДАЎ І КАМУНІКАЦЫЙ

Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (з указаннем мовы)

Прафілізацыя: «Знешнеэканамічныя сувязі»

4,5 гады

Спецыяліст па міжкультурнай камунікацыі. Перакладчык-рэферэнт

Дзённая

10 10

Рамана-германская філалогія

4 гады

Філолаг-перакладчык. Выкладчык

22 8

Беларуская філалогія

Прафілізацыя: «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць»

4 гады

Філолаг. Выкладчык

12  

Руская філалогія

Прафілізацыя: «Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць»

4 гады

Філолаг. Выкладчык

18  

Гістарычная адукацыя

Прафілізацыя: «Грамадазнаўчыя дысцыпліны»

4 гады

Выкладчык

25 2

МАСТАЦКА-ГРАФІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя

4 гады

Дызайнер

Дзённая

13 16

Мастацкая адукацыя

Прафілізацыі: «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка»; «Выяўленчае мастацтва, чарчэнне і працоўнае навучанне»

4 гады

Выкладчык-мастак. Выкладчык

28  

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

4 гады

Мастак. Выкладчык

10  

Мастацкая адукацыя

Прафілізацыя: «Выяўленчае мастацтва і камп’ютарная графіка»

5 гадоў

Выкладчык-мастак. Выкладчык

Завочная (поўны тэрмін)

8 16

ФАКУЛЬТЭТ САЦЫЯЛЬНАЙ ПЕДАГОГІКІ І ПСІХАЛОГІІ

Псіхалогія

4 гады

Псіхолаг. Выкладчык

Дзённая

22 15

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя

4 гады

Педагог сацыяльны. Педагог-псіхолаг

30  

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя

5 гадоў

Педагог сацыяльны. Педагог-псіхолаг

Завочная (поўны тэрмін)

11 11

Сацыяльная работа і кансультаванне

5 гадоў

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце. Кансультант

13 9

ПЕДАГАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Пачатковая адукацыя

4 гады

Педагог

Дзённая

40  

Дашкольная адукацыя

4 гады

Педагог

21  

Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя

Прафілізацыя: «Алігафрэнапедагогіка»

5 гадоў

Спецыяльны педагог

20 2

Музычная адукацыя

Прафілізацыя: «Рытміка і харэаграфія»

4 гады

Педагог-музыкант. Выкладчык

18  

Дашкольная адукацыя

5 гадоў

Педагог

Завочная (поўны тэрмін)

15 5

Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя

Прафілізацыя: «Алігафрэнапедагогіка»

6 гадоў

Спецыяльны педагог

5 15

Пачатковая адукацыя

3 гады

Педагог

Завочная (скарочаны тэрмін)

24  

Дашкольная адукацыя

3 гады

Педагог

18 3

Музычная адукацыя

Прафілізацыя: «Рытміка і харэаграфія»

4 гады

Педагог-музыкант. Выкладчык

10  

Падкатэгорыі

Навіны

Адкрыццё выставы жывапісу Дзмітрыя Мшара

28-га мая ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы жывапісу вядомага беларускага мастака, педагога, выпускніка нашага ўніверсітэта Дзмітрыя Мшара (1976 – 2025) (куратары – А. Паўлоўскі, М. Цыбульскі).

Адкрыццё выставы «Крохкасць быцця». Фотарэпартаж

12-га чэрвеня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы пастэляў Кацярыны Мясніковай (1981-2023) «Крохкасць быцця». На вернісажы прысутнічалі кіраўніцтва факультэта і прадстаўнікі кафедры выяўленчага мастацтва.

«Магія гуашы» Людмілы і Міхася Цыбульскіх

11-га снежня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адкрылася выстава «Магія гуашы» Людмілы і Міхася Цыбульскіх. У экспазіцыі прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі, эскізы тканін і дываноў, пленэрныя эцюды, якія былі створаны ў розныя перыяды творчасці.

Выстава «З пленэрных вандровак» адкрылася ў Бялынічах

Мастак і мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі прадставіў 38 эцюдаў, напісаных падчас пленэраў, і прысвяціў экспазіцыю радаводу Цыбульскіх, што бярэ пачатак у г. Бялынічы.

Круглы стол «Пленэр у творчасці мастака-педагога»

27-га лютага на мастацка-графічным факультэце адбылося пасяджэнне Круглага стала на тэму «Пленэр у творчасці мастака-педагога». Абмеркаванне самых розных праблем пленэрнай творчасці атрымалася цеплым і нефармальным.

«Метамарфозы колеру і вобразаў»

14-га лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы беларускага жывапісца, выпускніка мастацка-графічнага факультэта Леаніда Мядзведскага. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 партрэтаў, пейзажаў і нацюрмортаў, якія выкананы ў тэхніцы гуашы.

Калектыў ВДУ напісаў дыктоўку да Дня народнага адзінства

У ВДУ імя П.М. Машэрава дыктоўку пісалі прадстаўнікі прарэктарскага корпусу, дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедрамі, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты. Па заканчэнні мерапрыемства некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Фестываль беларускага слова

З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова. Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт.

Вялікая дыктоўка: гісторыя адной традыцыі Полацкага каледжа ВДУ

У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ёсць цікавая традыцыя: на працягу пяці гадоў напярэдадні Дня настаўніка выкладчыкі і навучэнцы каледжа разам пішуць Вялікую дыктоўку. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек!

ЧИТАТЬ ВСЕ

ГБЖмин МолодежьПротивНаркотиков МолодежьБеларуси Радио ERIP logo
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ПравовойФорум РейтенговаяОценка qr code 3 учеба
ВитебскиеВести Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"