Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33.
Тэл .: (8-0212) 37 58 45
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

У душы вы – падарожнік, прыродазнавец і педагог? Любіце дзіўны свет раслін і жывёл, імкнецеся даведацца таямніцы мікраарганізмаў, спазнаць будову і цуды хімічных ператварэнняў рэчываў? Не супраць асвоіць асновы IT-хіміі, IT-біялогіі, біятэхналогіі і навучыцца працаваць на сучасным аналітычным і біяхімічным абсталяванні? Тады менавіта для вас адкрыты дзверы факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук.

Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук сёння гэта:

· запатрабаваныя на рынку працы выпускнікі;

· высокакваліфікаваныя выкладчыкі і сучасныя навукова-даследчыя лабараторыі;

· незабыўныя навучальныя і вытворчыя практыкі;

· магчымасць паралельнага атрымання другой вышэйшай адукацыі;

· адукацыйная мабільнасць і стажыроўкі за мяжой;

· магчымасць навучання (для хлопцаў) на ваеннай кафедры з прысваеннем афіцэрскага звання;

· магчымасць вучыцца ў магістратуры і аспірантуры.

Дэвіз факультэта: традыцыі і інавацыі – залог падрыхтоўкі паспяховага спецыяліста!

Сёння на ФХБіГН навучаюцца больш за 500 студэнтаў дзённай формы і больш за 240 студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі па чатырох спецыяльнасцях: «Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)», «Біяэкалогія», «Біялогія і хімія», «Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)».

Навучальны працэс на факультэце забяспечваюць 3 кафедры: заалогіі і батанікі, хіміі і прыродазнаўчай адукацыі, экалогіі і геаграфіі. Функцыянуюць 9 філіялаў кафедраў, 2 вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы: «Біятэхналогія» і «Экалогія». Штогод выкладчыкі кафедраў праходзяць стажыроўкі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

На факультэце функцыянуюць 2 навукова-даследчыя лабараторыі з сучасным высокадакладным абсталяваннем:

1. Навукова-даследчая лабараторыя структурна-функцыянальных даследаванняў (кіраўнік – доктар біялагічных навук, прафесар А.А. Чыркін).

химия объекты Научно педагогическая школа проф. Чиркина А.А. 2

2. Навукова-даследчая лабараторыя ПЦР аналізу (кіраўнік – кандыдат біялагічных навук, дацэнт П.Ю. Калмакоў).

SDC12858 пцр 2

Асноўныя задачы навукова-даследчых лабараторый: выкананне заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, грантаў БРФФД, РФФД і

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; практычная падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў, адабраных сярод таленавітай моладзі; падрыхтоўка якасных навуковых прац: матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў,

манаграфій, конкурсных работ; абмен досведам і ўзаемадзеянне з іншымі лабараторыямі.

У 2018 годзе факультэт увайшоў у склад навукова-адукацыйнага блока медыка-фармацэўтычнага кластара «Саюз «Медыцына і фармацэўтыка – інавацыйныя праекты». Штогод студэнты прымаюць удзел у мерапрыемствах праграмы па падтрымцы таленавітай моладзі «ТАЛЕНАВІТА».

IMG 5070c58524dd081c12df3d824c27f1e2 VIMG c0ec6db011c542838d8023e06180f2c5 V

Факультэт годна прадстаўлены на ўніверсітэцкіх конкурсных мерапрыемствах.

IMG 8d76755e57329f8f65f50ee2aad155f3 V IMG 10001 86

Студэнты ФХБіГН з выдатным пачуццём гумару ўдзельнічаюць у гульнях клуба вясёлых і знаходлівых. Каманда КВЗ факультэта з'яўляецца адным з лідэраў і выступае далёка за межамі Віцебскай вобласці.

квн 24.10.19 IMG 8513

Штогод праводзяцца цікавыя мерапрыемствы «Прысвячэнне ў студэнты», «Свята ўраджаю», «Мендзялееўскія серады», «Батанічныя пятніцы», «Дні здароўя», «Тыдзень факультэта» і іншыя.

Свята ўраджаю з’яўляецца традыцыйным. Штогод яно змяняе свой фармат, распрацоўваюцца новыя сцэнарыі. Праводзіцца свята па выніках палявых практык. Студэнты збіраюць ўраджай, малююць плакаты, газеты, прыдумваюць конкурсы, ствараюць кампазіцыі з прыроднага матэрыялу, рыхтуюць стравы для дэгустацыі.

Урожай 1 IMG e610b3949b97548174a4aa0c583ff451 V

«Экалагічны патруль» – валанцёрская група грамадскіх эколагаў факультэта хіміка-біялагічных і геаграфічных навук. Створана ў 2005 годзе ў межах Дзяржаўнай праграмы «Аб навядзенні парадку на зямлі (замацаваных тэрыторыях)». Па выніках працы лепшым студэнтам-валанцёрам штогод ўручаюцца пасведчанні грамадскіх эколагаў. Дарэчы, «Экалагічны патруль» ўзнагароджаны шматлікімі дыпломамі па выніках рэспубліканскіх конкурсаў, сярод якіх – «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

3 12.10 27.06 Минск 6

Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук выступае за здаровы лад жыцця, таму тут спорту надаецца асаблівая ўвага.

IMG 8752 IMG 8775

Самы доўгачаканы і незабыўны час на ФХБіГН – практыкі, якія праходзяць на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь і на прыродзе.

Гео в могилеве Экскурсия на Белаз1
гео замена

Для вучэбнай і навукова-даследчай работы вялікую каштоўнасць мае база батанічнага саду. Тут сабраны разнастайныя расліны беларускай флоры і экзотаў (драўняных, хмызняковых, травяністых), ёсць сістэматычны ўчастак, аддзелы дэкаратыўных, лекавых і тэхнічных раслін, рэдкіх відаў мясцовай

флоры і тых, што могуць знікнуць. Для набыцця неабходных ведаў і ўменняў па агратэхніцы вырошчвання разнастайных сельскагаспадарчых культур служыць аграбіялагічная станцыя «Уланавічы».

У выпускнікоў ёсць магчымасць працягнуць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасцях: «Біялогія»; «Геаграфія»; «Тэорыя і методыка навучання і

выхавання (у вобласці хіміі)». А таксама ў аспірантуры па спецыяльнасцях: «Заалогія», «Энтамологія», «Экалогія», «Біяхімія».

Пазнаёміцца з факультэтам хіміка-біялагічных і геаграфічных навук можна яшчэ пад час навуання ў школе, калі наведаць заалагічны музей, жывы куток і пазнавальныя мерапрыемствы, якія праводзяцца на кафедрах. Акрамя таго, выкладчыкі ФХБіГН актыўна ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы навучэнцаў, удзельнікаў алімпіяд па біялогіі, геаграфіі і хіміі.

IMG 8529 Занимательная химия

Пачніце сваю паспяховую кар'еру з паступлення на факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук!

IMG 28dd909f3d7ab52c0d15f691292270a9 V IMG 306d69356200ae251185bec83415265c V

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"