Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі праспект, 33, 6 паверх, аўд. 603,604 
Телефон: +375 212 37 96 73,
МТС +375 33 317 95 06 
E-mailГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. E-mail універсітэта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Vk: vsu_fhlc
Instagram: @vsu.fhac
TikTok: vsu.fhac
Telegram: vsu_fhac

Адлік часу і старонкі сваёй новай гісторыі пачынае факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый. У пачатку 2020-2021 навучальнага года ў выніку аб’яднання філалагічнага і гістарычнага факультэтаў быў створаны факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, які з 27 верасня 2024 года носіць новую назву – факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый. Філалагічны і гістарычны факультэты – гэта слаўнае мінулае, факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый – гэта цікавае, насычанае новымі падзеямі будучае.

Факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый – гэта 5 кафедр, высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад і больш за 500 беларускіх і замежных студэнтаў, у тым ліку з Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі, аб’яднаных любоўю да гісторыі і слова.

На факультэце гуманітарных ведаў і камунікацый ажыццяўляецца падрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях:

  • Гістарычная адукацыя (кваліфікацыя: Выкладчык);
  • Руская філалогія (кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык);
  • Беларуская філалогія (кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык);
  • Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі (кваліфікацыя: Спецыяліст па міжкультурнай камунікацыі. Перакладчык-рэферэнт);
  • Рамана-германская філалогія (кваліфікацыя: Філолаг-перакладчык. Выкладчык).

На факультэце гуманітарных ведаў і камунікацый функцыянуюць:

  • Рэгіянальны цэнтр кітайскай мовы і культуры;
  • Цэнтр французскай мовы імя Рэнэ Дэкарта;
  • Цэнтр славянскіх моў і культур;
  • Цэнтр лінгвадыдактычных практык;
  • Навукова-асветніцкі цэнтр «Спадчына віцебскай зямлі».

Навіны

Адкрыццё выставы «Крохкасць быцця». Фотарэпартаж

12-га чэрвеня ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы пастэляў Кацярыны Мясніковай (1981-2023) «Крохкасць быцця». На вернісажы прысутнічалі кіраўніцтва факультэта і прадстаўнікі кафедры выяўленчага мастацтва.

Выстава «З пленэрных вандровак» адкрылася ў Бялынічах

Мастак і мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі прадставіў 38 эцюдаў, напісаных падчас пленэраў, і прысвяціў экспазіцыю радаводу Цыбульскіх, што бярэ пачатак у г. Бялынічы.

Круглы стол «Пленэр у творчасці мастака-педагога»

27-га лютага на мастацка-графічным факультэце адбылося пасяджэнне Круглага стала на тэму «Пленэр у творчасці мастака-педагога». Абмеркаванне самых розных праблем пленэрнай творчасці атрымалася цеплым і нефармальным.

«Метамарфозы колеру і вобразаў»

14-га лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы беларускага жывапісца, выпускніка мастацка-графічнага факультэта Леаніда Мядзведскага. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 партрэтаў, пейзажаў і нацюрмортаў, якія выкананы ў тэхніцы гуашы.

Калектыў ВДУ напісаў дыктоўку да Дня народнага адзінства

У ВДУ імя П.М. Машэрава дыктоўку пісалі прадстаўнікі прарэктарскага корпусу, дэканы і іх намеснікі, загадчыкі кафедрамі, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты. Па заканчэнні мерапрыемства некаторыя з іх падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Фестываль беларускага слова

З 11 па 15 снежня на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый праходзіў традыцыйны Фестываль беларускага слова. Адкрыла фестываль святочная праграма, падчас якой у гледачоў была выдатная мажлівасць пазнаёміцца з легендай пра чароўны камень Мемарэт.

Вялікая дыктоўка: гісторыя адной традыцыі Полацкага каледжа ВДУ

У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М. Машэрава ёсць цікавая традыцыя: на працягу пяці гадоў напярэдадні Дня настаўніка выкладчыкі і навучэнцы каледжа разам пішуць Вялікую дыктоўку. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек!

Выстава да 70-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Карпана

3 лістапада ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва адкрылася выстава «Аляксандр Карпан (1953-2016). Adagio. Акварэль», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака. Аляксандр Карпан выкладаў на мастацка-графічным факультэце ВДУ.

Уладзімір Пракапцоў павіншаваў з юбілеем Віктара Вінаградава

З 90-гадовым юбілеем Віктара Ніканавіча Вінаградава павіншаваў Ганаровы прафесар ВДУ імя П.М. Машэрава,  Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, выпускнік мастацка-графічнага факультэта Уладзімір Іванавіч Пракапцоў.

ЧИТАТЬ ВСЕ

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси Радио ДеньГорода1
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"